Грамадства3535

Давыдзька: Цяжка знайсці ахвотных працаваць на БТ

Прызнанні кіраўніка Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі.

Пра гэта заявіў старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў інтэрв’ю газеце «Аргументы і факты». Год таму Давыдзька быў прызначаны на пасаду кіраўніка беларускага афіцыйнага тэлебачання.

…Натуральна, пераўтварэнні [на тэлебачанні] азначаюць нейкую ратацыю кадраў. Натуральна, будзе адбывацца амаладжэнне калектыву. Нейкія структуры будуць памяншацца, нейкія ўзбуйняецца, нейкія скасоўвацца…

— А вось гледачы, наадварот, хочуць бачыць на экране больш людзей ва ўзросце, якім бы яны маглі давяраць. Маладая, прыгожая і нават з добрай дыкцыяй дзяўчына, якая бадзёрым і жыццярадасным голасам вяшчае: «З сённяшняга дня ў Беларусі падаражэла малако!», — мякка кажучы, выклікае ў тэлеаўдыторыі здзіўленне. Людзі хочуць бачыць на экране чалавека, які адэкватна ўспрымае падзеі, што адбываюцца ў краіне.

— Мне як раз вельмі хочацца, каб у студыі навін з’явілася жанчына, якая адбылася: прыгожая, разумная, інтэлігентная… Ці мужчына гадоў сарака-пяцідзесяці… Але няма!

Мы ўжо і ў сваіх шэрагах прагледзелі ўсіх, каго маглі. На жаль, не адгукаюцца нават на аб’явы прыйсці на кастынгі, якія мы ладзім.
Нашы агенты ходзяць па тэатрах, угаворваюць акцёраў,але шматлікія людзі, якія адбыліся ў прафесіі, не хочуць нічога мяняць у сваім жыцці. Таму чытаць навіны прыходзіць моладзь. Але яны ж вырастуць…

— З якімі праблемамі звяртаюцца людзі?

— Людзей ва ўсім свеце хвалюе адно і тое ж — асабісты дабрабыт, рост цэн, нізкія заробкі…

— І што вы ім гаворыце? Усё будзе добра?

Па-першае, усё будзе так, як павінна быць. Але самая галоўная думка, якую я хачу данесці да ўсіх:

чаму раней людзі жылі ў адпаведнасці з духоўнымі прынцыпамі, па сумленні, а цяпер галоўнае грошы, поспех, кар’ера, мамона? Чаму мы прайгралі духоўную вайну?
Трэба шукаць адказы на гэтыя пытанні.

— Генадзь Браніслававіч, а колькі асабіста вам трэба для шчасця?

— Для шчасця нам з жонкай (дачка нядаўна выйшла замуж і цяпер жыве асобна) шмат не трэба: харчавацца, аплачваць камунальныя выдаткі… Калі куды-небудзь з’ездзіць — мне дастаткова камандзіровак.

— А тое, што вы ўваходзіце ў спіс службоўцаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю Еўрапейскага Саюза, абмежавала геаграфію вашых паездак?

— Гэта ганьба для тых, хто гэта прыдумаў. Яны не пускаюць мяне на тэрыторыю, якую вызваляў ад фашызму мой дзед. Ён там і загінуў, а я не магу з’ездзіць да яго на магілу. Ведаеце, многія людзі шчыра вераць у тое, што хто-небудзь з замежных палітыкаў хоча нам дабра. Час зразумець, што ніхто з іх не хоча нам дабра. Кожны хоча дабра сабе, часам сваёй краіне, а ў нас бачаць толькі рынак збыту або разменную манету для палітычных таргоў…

Каментары35

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы10

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговае звальненне ў Пентагоне: пайшоў у адстаўку міністр ВМС Джон Фелан, які меўся будаваць «залаты флот» Трампа

Навукоўцы сцвярджаюць, што мы няправільна гуляем са сваімі сабакамі. А як правільна?1

Генадзь Сагановіч напісаў новую кнігу. Гэтым разам не па старажытнай гісторыі8

Зюганаў заявіў, што ўвосені ў Расіі можа адбыцца аналаг Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года15

Колькі каштуе знішчыць помнік архітэктуры ў Беларусі? Капейкі!4

На Віцебшчыне беларусы днямі назбіралі некалькі вёдраў журавін

Пяскоў: Пуцін сустрэнецца з Зяленскім толькі для «фіналізацыі дамоўленасцяў»5

На Новым замку ў Гродне адшукалі падмуркі старажытнага храма, падобнага па архітэктуры да Каложы2

Трамп падзяліў саюзнікаў па НАТА на «добрых» і «кепскіх»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы10

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць