Грамадства

Настаўніца перамагла раённы аддзел адукацыі

У панядзелак у Менскім абласным судзе разглядалася справа настаўніцы і дэмакратычнай актывісткі Іны Кебікавай.

Калегія Менскага абласнога суда разглядала касацыйную скаргу кіраўніка Клецкага раённага аддзелу адукацыі Анатоля Клімовіча, якога не задаволіла рашэньне Клецкага суда пра аднаўленьне на працы звольненай нібы за прагулы ў 2006 г. настаўніцы і дэмакратычнай актывісткі Іны Кебікавай.

Раённы суд палічыў пакараньне празьмерна жорсткім. Зрыву заняткаў па віне маладой настаўніцы не адбылося — пропуск прыпаў на час школьных вакацый. Апроч таго, выявіліся працэдурныя парушэньні — згоды на звальненьне не даваў мясцовы прафкам, як таго патрабуе калектыўная дамова.

Кебікава паведаміла, што прагул здзейсніла вымушана, бо павінна была разгружаць прывезеныя дровы.

Клімовіч, які прадстаўляў інтарэсы райана ніякіх новых довадаў на карысьць сваёй пазыцыі абласному суду не падаў. Толькі дадаў, што Кебікава не з’яўляецца сябрам прафсаюзу. Таксама высьвятлілася, што з заробку Кебікавай спраўна вылічалі прафсаюзныя складкі.

Менскі абласны суд пакінуў рашэньне Клецкага раённага суда бяз зменаў і абавязаў Клецкі РАА сплаціць ўсе судовыя пошліны, і кампэнсацыі Кебікавай за вымушаныя прагулы.

Фота Арцёма Лявы

Каментары

Цяпер чытаюць

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі18

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Усе навіны →
Усе навіны

Мікалай Статкевіч анансаваў зборнік сваіх турэмных эсэ3

Мікіта Залатароў: Было дзіка — проста выйсці ў горад і бачыць людзей у звычайнай вопратцы20

У Мінску пяцікласніца аддала махлярам больш за $10 тысяч з бацькоўскіх ашчаджэнняў1

Увесь Крым застаўся без святла3

Чаму інсульты маладзеюць? Тлумачыць спецыялістка3

Мост цераз Свіслач каля плошчы Перамогі закрылі на рэканструкцыю2

МНС папярэдзіла беларусаў пра навальніцы і штармавы вецер у панядзелак

Як часта трэба расчэсваць валасы?

Ці з’явяцца ў Баранавічах вуліцы Лосіка і газеты Intex-press? Даследчыца — пра «забароненую» памяць горада15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі18

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць