Свет22

Казахскі міністр: беларускіх амапаўцаў у Жанаэзэне няма

Казахскае сеціва кіпіць ад інфармацыі пра беларускі дэсант у Казахстан.

У горадзе Жанаэзэн на захадзе Казахстану рыхтуюцца да пахаваньня аднаго з загінулых у хваляваньнях. 16 сьнежня, калі паліцыя адкрыла агонь па ўдзельніках страйку нафтавікоў, загінулі 14 чалавек і 86 чалавек былі параненыя.

Групу заходніх і казахстанскіх журналістаў, якія прыбылі на станцыю Шэтпэ, дзе адбыліся сутыкненьні з паліцыяй, прадстаўнікі ўладаў ўвечары 18 сьнежня самі павезьлі ў горад Жанаэзэн..

Плян «Гонг»

У нядзелю ўвечары, 18 сьнежня, у будынку ўпраўленьня ўнутраных спраў гораду Жанаэзэн Мангыстаўскай вобласьці міністар унутраных справаў генэрал Калмуханбет Касымаў даў інтэрвію журналістам..

На пытаньне аб тым, хто пэрсанальна даў каманду страляць на паражэньне, міністар заявіў, што такой каманды ніхто не даваў. Паводле яго, паліцыянты на плошчы ў Жанаэзэне апынуліся ў такой крытычнай сытуацыі, што ў іх не было іншага выбару. Як кажа Калмуханбет Касымаў, калі пачаліся беспарадкі, паліцыянты былі бяз зброі. Затым, паводле яго слоў, некалькі паліцыянтаў вярнуліся ў УУС і ўзброіліся аўтаматамі Калашнікава з баявымі патронамі.

На пытаньне журналістаў аб тым, хто даў гэтым паліцыянтам дазвол на атрыманьне аўтаматаў і баявых патронаў да іх, кіраўнік МУС сказаў, што ніхто не даваў такога дазволу, што яны самі атрымалі аўтаматы, бо быў уведзены ў дзеяньне плян «Гонг»:

— Аўтамат Калашнікава і пісталет Макарава зьяўляюцца табэльнай зброяй паліцыянта. Таму, калі ўводзіцца ў дзеяньне плян «Гонг», ніхто ўжо не пытае, усё прыходзяць і атрымліваюць сваю табэльную зброю.

Як кажа генэрал Калмуханбет Касымаў, плян «Гонг» быў уведзены начальнікам ўпраўленьня ўнутраных спраў гораду Жанаэзэн.

Паводле міністра, паліцыянты стралялі з аўтаматаў у паветра, а таксама ў зямлю:

— У асноўным стралялі для застрашэньня: уверх-уніз, уверх-уніз.

У якасьці доказу кіраўнік МУС прывёў прыклад з жанчынай, якая загінула ў дзень беспарадкаў у Жанаэзэне:

— У загінулай жанчыны кулю знайшлі ў галаве. Зразумела, калі страляюць з аўтамата з такой адлегласьці, куля ў галаве не застаецца. Мы лічым, што яна трапіла рыкашэтам і засталася ў галаве.

Калмуханбет Касымаў абверг чуткі аб тым, што ў Мангыстаускую вобласьць накіраваны атрады амапаўцаў зь Беларусі. Гэтая чутка была зьвязаная зь іншай чуткай — аб тым, што некаторыя казахскія амапаўцы нібыта перайшлі на бок страйкоўцаў або адмаўляліся страляць у іх.

Міністар таксама абверг чутку пра тое, што кітайскія кіраўнікі кампаніі «Каражанбасмунай» нібыта вывезьлі кітайскіх работнікаў і іх сямейнікаў у бясьпечнае месца.

Мёртвыя не гавораць

Міністар унутраных спраў Калмуханбет Касымаў дазволіў журналістам наведаць морг гораду Жанаэзэн і цэнтральную гарадзкую бальніцу, дзе праходзяць лячэньне людзі, якія атрымалі агнястрэльнае раненьне падчас беспарадкаў 16 сьнежня.

Праўда, калі з боку журналістаў прагучала просьба аб наведаньні гэтых аб'ектаў, ён спачатку задумаўся, а потым распарадзіўся, каб у бальніцы інтэрвію журналістам даў галоўны лекар. Што да наведаньня моргу, то ён дазвол даў ахвотна, заўважыўшы пры гэтым, што мёртвыя не размаўляюць.

Журналісты ў моргу рабілі фатаграфіі. У бальніцы ім удалося ня толькі ўзяць інтэрвію ў лекараў, але і пагутарыць зь некаторымі хворымі, якія атрымалі агнястрэльнае раненьне. Паказальна, што адзін з хворых прадэманстраваў на грудзях рану ад скразнога раненьня аўтаматнай куляй.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных25

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных25

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць