Нерухомасць44

Не паспеўшы атрымаць ключы, чаргавікі з Каменнай Горкі выставілі свае кватэры на продаж

Учора ў новым квартале мікрараёна Каменная Горка-4 было свята. Удзельнікам некалькіх ЖБВК уручылі ключы, у навасёлаў пачаліся прыемныя клопаты. У прыватнасці, у доме № 77 на вул. Нёманскай пабудавалі кватэры тыя, хто меў патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў,
 — супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук, «Белаграпрамбанка», БРСМ, Мінсувязі, Белдзяржлесу і МАПІДа. Сёння, зазірнуўшы на сайты агенцтваў нерухомасці, можна ўбачыць, што некалькі кватэраў з дома № 77 ужо выстаўленыя на продаж.

Да прыкладу, трохпакаёвая кватэра плошчай 78 кв.м на шостым паверсе прапанаваная за 91 тыс. даляраў, то бок па 1166 даляраў за метр (абвестка з’явілася на сайце 2 снежня). Нагадаем, канчатковы кошт квадратнага метра для ўдзельнікаў ЖБВК № 763 склаў 1 649 218 рублёў. Аднак, як патлумачыў старшыня кааператыва, у сярэднім «квадрат» абышоўся забудоўшчыкам прыкладна ў 550–600 даляраў, бо дом пачаў будавацца каля двух гадоў таму, калі курс быў зусім іншым.

«Людзі не прыцягвалі льготны крэдыт, таму праблемаў з купляй не будзе», — запэўнілі ў агенцтве нерухомасці.

У тым жа доме за двухпакаёвую кватэру на першым паверсе плошчай 68,7 кв.м просяць 81 тыс. даляраў (1179 даляраў за метр).

«У кватэры добрая планіроўка і аздабленне на годным узроўні, — удакладнілі рыэлтары. — Мы самі пакуль яе не бачылі, але паглядзець можна ў найбліжэйшы час, бо толькі-толькі атрыманыя ключы».

Па яшчэ адной аб’яве на Нёманскай, 77 прапанаваная двухпакаёвая кватэра за 70 тыс. даляраў. Аднак, як растлумачыў прадавец, пакупнік ўжо знойдзены — аб’ява была размешчаная на сайце яшчэ ў канцы верасня.

Акрамя таго, з’явіліся і аб’явы пра арэнду новых кватэр. Да прыкладу, «двушка» на Нёманскай, 77 каштуе 250 даляраў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й19

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Усе навіны →
Усе навіны

Расія заявіла, што больш не лічыць сябе звязанай дамовай аб абмежаванні ядзернага арсенала3

У ЗША вынеслі пажыццёвы прысуд мужчыну, які рабіў замах на Трампа1

Пад Гомелем будуюць свінакомплекс, які стане найбуйнейшым у Беларусі3

«Усё святло пайшло на падсветку «Мінск-арэны». Што беларусы гавораць пра цемрадзь на гарадскіх вуліцах і дарогах 21

Расійскія ваенкары скардзяцца на закрыццё сувязі праз Starlink. Паўздзейнічалі ўкраінскія контрмеры?2

Беларус параўнаў цану на айчынныя яблыкі і кітайскае памела. Розніца здзівіла3

Прызналі «экстрэмісцкай» зваротную сувязь з Чалым4

Ці можна вярнуцца ў дэкрэт, калі жанчына з яго выйшла?

Мінск у сераду вечарам патануў у цемры. Пасля загаду Лукашэнкі61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й19

Мінгарвыканкам пра вулічнае асвятленне: Гэта была разавая акцыя. Сёння ўключаць а 18-й

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць