Грамадства33

Лукашэнка узяў удзел у навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей

Беларуская дзяржава зробіць усё магчымае, каб кожнае дзіця было акружана клопатам і любоўю. Пра гэта заявіў 27 снежня Аляксандр Лукашэнка на навагоднім дабрачынным свяце для дзяцей у Мінску,
паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Лукашэнка зазначыў, што сёлета папрасіў усіх забяспечаных людзей напярэдадні Новага года зрабіць падарункі для дзяцей. Ён выказаў удзячнасць усім, хто адгукнуўся на гэту прапанову.

«Усе вы — дзеці адной дружнай сям’і, і Радзіма, як пяшчотная маці, імкнецца сагрэць клопатам і ласкай кожнага з вас», — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да дзяцей. Паводле яго слоў, менавіта гэтай мэце служыць дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». Ён паведаміў, што найбліжэйшымі днямі таксама будзе сустракацца з тымі дзецьмі, у каго няма бацькоў, хто сустракае свята ў бальнічнай палаце, і дарыць падарункі. «Свята абавязкова прыйдзе да кожнага дзіцяці!» — выказаў упэўненасць кіраўнік дзяржавы.

Звяртаючыся да дзяцей, якія сабраліся сёння на галоўнай ёлцы краіны, Лукашэнка зазначыў, што на свята прыйшлі самыя ініцыятыўныя, спартыўныя, добрыя і адказныя дзеці.

Афіцыйны кіраўнік дзяржавы нагадаў пра поспехі, якіх дзеці дасягнулі ў 2011 годзе. «Самае вялікае, што вы прынеслі ў гэты год, — гэта вашы поспехі. Беларускія школьнікі заваявалі 23 медалі на міжнародных прадметных алімпіядах. Значыць, вы не забыліся пра тое, што трэба вучыцца. Без вучобы гэтыя поспехі былі б немагчымыя», — зазначыў ён.

Лукашэнка падкрэсліў, што краіна ганарыцца поспехамі Лідзіі Заблоцкай і яе сяброў, якія з годнасцю выступілі ад краіны на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне-2011». «Да яе і яе сяброў мы ставімся як да пераможцаў», — сказаў ён і таксама адзначыў выступленне Аляксандры Няхай, якая стала лаўрэатам міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу на «Славянскім базары ў Віцебску».

Кіраўнік дзяржавы пажадаў дзецям «у дні доўгачаканых канікулаў не губляць час дарма, правесці іх весела, але з карысцю для здароўя і розуму».

На галоўную ёлку краіны запрошаны 2 тыс. 370 дзяцей ад 8 да 14 гадоў з розных рэгіёнаў Беларусі.
Гэта дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама якія выхоўваюцца ў апякунскіх і прыёмных сем’ях, дзеці з сем’яў бежанцаў, навучэнцы — пераможцы міжнародных, рэспубліканскіх і рэгіянальных алімпіяд, творчых конкурсаў, фестываляў, спартыўных спаборніцтваў, вучні, якія дасягнулі поспехаў у грамадскай працы. У дабрачынным навагоднім свяце бяруць удзел таксама 30 вучняў Рыжскай беларускай школы.

Пасля маляўнічага музычна-сцэнічнага шоу, якое прайшло на сцэне Палаца Рэспублікі, усім дзецям уручылі падарункі ад імя кіраўніка дзяржавы.

Навагодняя дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» праводзіцца з 20 снежня па 10 студзеня па ўсёй краіне.

Каментары3

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

У Непале пахавалі 229 неапазнаных цел. Сотні ахвяр паводкі могуць так і застацца неапазнанымі

Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4

Пацяпленне робіць горы нестабільнымі. Ці пагражаюць абвалы ледавікоў Альпам?

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?9

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць