Гісторыя99

Калі Літва была каралеўствам

Выйшла новая кніга Алега Дзярновіча «Фрэскі гісторыі».

Дзе адбылася каранацыя Міндоўга? Які дзень лічыць «днём народзінаў ВКЛ»? Экскурсавод па Парыжы для ліцвінаў, «Сведкі добрыя» і дэмаркацыя дзяржаўных межаў…
 — гэта толькі кароткая прабежка па падзагалоўках новай кнігі Алега Дзярновіча «Фрэскі гісторыі: артыкулы і эсэ па гісторыі і цывілізацыі Беларусі і Цэнтральна-Усходняй Еўропы».

Кніга складаецца менавіта з «фрэсак» — кожная з іх асобна вымаляваная, яны маюць розны маштаб. У адных артыкулах гісторык аналізуе светапоглядныя праблемы часоў ВКЛ (як стаўленне да традыцый, функцыянаванне гістарычнай памяці), у другіх закранае палітычныя праблемы і спрэчныя пытанні мінулага, у трэціх — адшуквае незвычайныя дэталі — часам мілыя, часам вусцішныя — жыцця нашых продкаў у часы ВКЛ і Рэчы Паспалітай.

Напрыклад,

піша, чым хварэлі тады людзі, як бавілі час, як змяняўся клімат у Беларусі цягам гісторыі. Даследуе і выпадкі канібалізму ў ВКЛ.

Аўтар разбіраецца,

калі і як узнікалі тыя ці іншыя назвы і паняткі, якія мы прывыклі лічыць адвечнымі — Усходняя Еўропа, Вялікае Княства Літоўскае, Грунвальд…

Чытаючы «Фрэскі», адчуваеш сябе рэстаўратарам, які, здымаючы слаі шэрай тынкоўкі, адкрывае незвычайныя вобразы мінулага.

Некаторыя тэксты кнігі ў газетным варыянце друкаваліся ў «Нашай Ніве».

Каментары9

Цяпер чытаюць

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма9

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Усе навіны →
Усе навіны

Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу19

«Белавія» аднавіла палёты ў Туніс

Кіраўнік МЗС Украіны: Мы знаходзімся на пераломным моманце вайны9

Аляксей Хлястоў на Акрэсціна39

Ёсць просты сакрэт, каб бананы захоўваліся даўжэй4

Трамп заявіў пра адпраўку ў Польшчу пяці тысяч амерыканскіх вайскоўцаў9

Пуцін анансаваў на наступны год вучэнні «Шчыт Саюза» ў Беларусі19

Зяленскі яшчэ раз папярэдзіў Лукашэнку пра наступствы ўступлення ў вайну12

Над Мінскам жахаюць эфектныя маланкі ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма9

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць