Грамадства22

Пошукі 13-гадовай дзяўчынкі па-ранейшаму працягваюцца

Новых затрыманых няма.

Як паведаміў следчы Упраўлення Следчага камітэта па Брэскай вобласці Аляксей Вячорка, Юлю Ляшук з в. Лядзец Столінскага раёна працягваюць шукаць.

Нагадаем, 13-гадовая школьніца 1 студзеня каля гадзіны ночы сышла з хаты ў мясцовы Дом культуры і не вярнулася. 4 студзеня быў затрыманы мужчына, які мог мець дачыненне да знікнення дзяўчынкі. Але праз два дні яго адпусцілі: кроў, знойдзеная на ім, не належыць Юле.

Крымінальная справа заведзена па ч. 1 арт. 139 КК (забойства).

***

Інфармацыя Столінскага РАУС

Прыкметы Юліі Ляшук: на выгляд 14—16 гадоў, рост каля 165 см, сярэдняга целаскладу, твар круглы, колер звычайны, валасы даўжынёй да плячэй, чорнага колеру, вочы шэра-зялёнага колеру.

Была апранута: куртка (пухавік) шэрага колеру, даўжынёй да каленяў, з капюшонам, па аблямоўцы капюшона маецца мех шэрага колеру, джынсы цёмна-сіняга колеру, маюцца невялікія плямы ў выглядзе пацёртасцяў, на падцяжках карычневага колеру, кофта ў палоску шэра-карычневага колеру з капюшонам, трыкатажная, дробнай вязкі, бюстгальтар чорнага колеру, з устаўкамі ружовага колеру, шалік зялёнага колеру, па баках устаўкі ружовага колеру, шкарпэткі блакітнага колеру і цёплыя ружовага колеру, капронавыя калготы цялеснага колеру, боцікі зімовыя шэрага колеру, ззаду маецца замочак даўжынёй каля 15 см.

Грамадзянам, якія што-небудзь ведаюць пра месцазнаходжанне Ляшук Ю.Ю. ці бачылі яе пасля 04.10 гадзін 2012.01.01, а таксама пры выяўленні рэчаў, якія знаходзіліся на зніклай або падобных па прыкметах, просьба неадкладна паведаміць у Столінскі РАУС.

Кантактныя тэлефоны: 8-01655-21232 (крымінальны вышук), 8-01655-24381 або 102 (дзяжурная частка).

Каментары2

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь6

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы3

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі3

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў15

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць