Здарэнні

Валютчыкі па-ранейшаму маюць працу

Шчыруюць яны пераважна на вакзалах.

Нягледзячы на пэўную стабільнасць на валютным рынку, на аб’ектах транспарту працягваюць мець месца факты ажыццяўлення незаконных валютных аперацый. Асноўнымі суб’ектамі такіх правапарушэнняў з’яўляюцца грамадзяне, якія прыбываюць у Беларусь з-за мяжы,

а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі і таксісты. Часта менавіта апошнія прапаноўваюць паслугі па абмене валюты,
паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі.

5 студзеня ў будынку чыгуначнага вакзала станцыі «Мінск-Пасажрыскі» супрацоўнікамі сталічнай транспартнай міліцыі за парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый былі затрыманы непрацуючы жыхар Мінска 1979 года нараджэння і непрацуючы жыхар Масквы 1987 года нараджэння. У іх канфіскавана 1.200 рублёў ЦБ РФ і звыш 7.000.000 рублёў Нацбанка Беларусі. У той жа дзень супрацоўнікі Віцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце ў будынку чыгуначнага вакзала станцыі «Віцебск» за аналагічныя правапарушэнні затрымалі індывідуальнага прадпрымальніка з Віцебска 1967 года нараджэння і непрацуючага жыхара гэтага ж горада 1985 года нараджэння. У іх канфіскавана 2.550 рублёў ЦБ РФ і больш за 6.700.000 рублёў НБ РБ.

7 студзеня на чыгуначным вакзале ў сталіцы за парушэнне ўстаноўленага парадку ажыццяўлення валютных аперацый затрымліваліся непрацуючы жыхар Слуцка 1975 года нараджэння і грамадзянка Расіі, непрацуючая жыхарка Масквы 1987 года нараджэння. Пры сабе ў іх было 12.000 рублёў ЦБ РФ і звыш 6.700.000 рублёў НБ РБ.

У дачыненні да ўсіх затрыманых былі складзены пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях.

У транспартнай міліцыі зазначаюць, што схема пошуку кліентаў даволі прадказальная.
Зараз няма людзей, якія рэгулярна дзяжураць каля абменных пунктаў і чакаюць з’яўлення валюты. Стыхійныя мянялы ў асобе вакзальных таксістаў размяшчаюцца ў будынку вакзала, дзе шукаюць пасажыраў для возніцтва. Калі побач з «абменнікам» утвараецца вялікая чарга або ў касе наступае тэхнічны перапынак, яны прапаноўваюць абмяняць грошы, праўда, па выгадным для іх курсе. Каб не губляць час, грамадзяне пагаджаюцца.

Сярод ахвотных пакарыстацца паслугамі валютчыкаў ёсць прадстаўнікі суб’ектаў гаспадарання і індывідуальныя прадпрымальнікі, якім неабходна буйная сума замежных грашовых сродкаў для набыцця імпартных тавараў. Аднак бізнесмены мэтанакіравана не ідуць у банкі, таму што не хочуць апынуцца ў спісах людзей і арганізацый, якія набываюць валюту.

На тэрыторыі аператыўнага абслугоўвання транспартнай міліцыі размешчаны 35 пунктаў абмену валют. За 2011 год праваахоўнікі выявілі больш як 150 адміністрацыйных правапарушэнняў, канфіскавалі рознай валюты на суму, што перавышае ў эквіваленце 327 мільёнаў беларускіх рублёў.

Каментары

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

Пад Гроднам паляўнічых мабілізавалі на адстрэл ваўка9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць