Здарэнні3838

17-гадовая сышла з жыцця акурат праз год пасля смерці хлапца

Спачатку наведала яго магілу ў Будславе, а пасля зрабіла сабе смерць.

Здарэнне адбылося 5 студзеня ў мястэчку Будслаў на Мядзельшчыне. 17-гадовая навучэнка Маладзечанскага каледжа прыехала ў госці да цёткі. Знайшлі дзяўчыну ўвечары ў адрыне.

Такім жа чынам рахункі з жыццём год назад, 6 студзеня 2011 года, звёў і яе малады чалавек Андрэй.

Незадоўга да самагубства Яня наведвала яго магілу. У яе кішэні знайшлі запіску. У ёй дзяўчына просіць нікога не дакараць у смерці.

Як паведамілі ў пракуратуры Мядзела, Яна па месцы жыхарства і вучобы характарызавалася станоўча. На ўліку ў нарколага ці псіхіятра не стаяла. Спробаў скончыць жыццё самагубствам у яе раней не фіксавалася, і, паводле папераў, пра такую магчымасць яна не выказвалася.

Яна пайшла з жыцця за тры тыдні да паўналецця.

Паходзіла яна з Мядзела з няпоўнай сям’і. Навучалася на 2-м курсе Маладзечанскага гандлёва-эканамічнага каледжа. Яе сяброўкі таксама гавораць пра яе толькі станоўчае і называюць самагубства нечаканасцю.

27 снежня на сваёй старонцы «Вконтакте» дзяўчына напісала: «Развучылася кахаць…»

Гэта быў апошні запіс. У пракуратуры Мядзела звязваюць суіцыд дзяўчыны з леташнім самагубствам яе маладога чалавека.

Выпадкі суіцыду сярод маладых людзей, у тым ліку непаўналетніх, здараюцца нярэдка. 24 лістапада ў Столінскім раёне застрэліўся 21-гадовы студэнт каледжа, 21 кастрычніка ў Гомелі здзейсніла суіцыд 17-гадовая дзяўчына. 18 кастрычніка ў Мінску здзейсніў самагубства 21-гадовы студэнт, скочыўшы з 7-га паверха. 30 верасня 16-гадовы хлопец кінуўся пад электрычку ў Мінску. 29 жніўня ў Баранавіцкім раёне звёў рахункі з жыццём 23-гадовы ўчастковы міліцыянер.

***

Тэлефоны службы экстранай псіхалагічнай дапамогі

Кругласуткавая служба экстранай псіхалагічнай дапамогі «Тэлефон даверу»: 8 (017) 202-04-01

Рэспубліканская тэлефонная «гарачая лінія» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўнагадовым, што трапілі ў крызісную сітуацыю: 8-801-100-16-11

Спіс кантактаў экстраных службаў у рэгіёнах.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць