Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»55

Ці хутка апазыцыі пачнуць прыплочваць зь бюджэту? :)

Дзяржаўныя мэдыі раней не былі заўважаныя ў папулярызацыі дэмакратычных рэформаў. А тут раптам... Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Казаскі прэзыдэнт Назарбаеў абвесьціў пра намер дэмакратызаваць палітычную сыстэму. Дзеля гэтага зьбіраецца нават перарабіць канстытуцыю. Зрэшты, нечаканасьцю ёсьць не ягоная рыторыка, а тое, што пра гэта паведаміла БЕЛТА.

Неяк раней не заўважалася, каб нашыя дзяржаўныя мэдыі рэклямавалі дэмакратычныя рэформы :)

Выпадковасьць — ці прыкмета адлігі?

Канешне, экспэрты лёгка давядуць вам, што аўтарытарны казаскі лідэр займаецца бутафорыяй. Ён даўно фліртуе з Захадам ("ляціць на двух крылах":) Па-першае, інтарэсы бізнэсу. Па-другое, ёсьць амбіцыйная мэта, каб Астана атрымала праз два гады старшынёўства ў АБСЭ.

Дый увогуле — нашто быць ізгоем? Хіба ня лашчыць самалюбства магчымасьць рэгулярна лётаць зь нетраў Азіі ў сталіцы Старога Сьвету ды быць на адной назе зь лідэрамі заходніх дэмакратыяў?

І ўсё ж! Варта прызнаць, што азіяцкі палітык хаця б выкарыстоўвае лексыку ("дэмакратычныя рэформы", "палітычная мадэрнізацыя"), якая нашым кіроўным вярхам дасюль увогуле падавалася, мусіць, табуяванай :)

Ды і што да сутнасьці — Назарбаеў прапануе неймаверна крамольныя па беларускіх мерках рэчы. Зьбіраецца, напрыклад, аддаць парлямэнтарам фармаваньне Канстытуцыйнае рады ды ЦВК. І нават прыплочваць апазыцыі зь бюджэту! (Ну, скажам меней сэнсацыйна — фінансаваць партыі, што дамогуцца прадстаўніцтва ў парлямэнце.)

Выпадкова надрукавала БЕЛТА гэтую нататку ці не — у прынцыпе цікавае пытаньне: а ці здольнае беларускае кіраўніцтва хаця б на імітацыйныя крокі а-ля хітры Назарбаеў?

Праўладныя страгэгі пэўна ж прапануюць і такія сцэнары. Але Беларусь не Казахстан. Колькі б ні грашылі палымяныя рэвалюцыянэры на абываталя, які думае страўнікам, усё ж нашае грамадзтва не прыціснутае такім жахлівым прэсам азіятчыны. Ёсьць патэнцыял.

І тое, што наверсе як агню баяцца нават гамэапатычных дозаў дэмакратыі, лішні раз даводзіць: там адчуваюць небясьпеку ланцуговай рэакцыі.

Сёньня шмат што залежыць ад прынцыповасьці Эўропы. У стасунках з Назарбаевым яна трохі заплюшчвае вочы. Па-першае, папраўка на Азію. Па-другое, на багацьце энэргарэсурсаў. За кошт Казахстану Брусэль хоча аслабіць газавую залежнасьць ад Масквы. Прагматызм, панове!

Вось і Менск сёньня разьлічвае, што бюргерам важней за ўсё, каб газ без праблемаў пампаваўся празь Беларусь ды спраўна грэў іх утульныя катэджы. Карацей, палюбі нас, Эўропа, чорненькімі, а беленькімі нас хто хочаш палюбіць...

Другі чыньнік, на які разьлічваюць вярхі, — тое, што палітычная апазыцыя і далей будзе дыскрэдытаваць сама сябе пэрманэнтнымі звадкамі. Ды яшчэ і ўзмацняць тым самым апатыю сярод чалавечага рэсурсу пераменаў.

Сёньня высокі кіраўнік можа артыстычна разьвесьці рукамі. Дыялёг? Круглы стол? Зь кім? Шматгаловая істота АДС прынамсі апошні год толькі і скубецца сама з сабой.

Сёньня суб'екты кааліцыі вядуць між сабой перамовы не раўнуючы як "Фатах" з "Хамасам" :)

Ім калі і прыплочваць зь бюджэту, дык хіба за таленавітае выпусканьне пары ў сьвісток! :)

Каментары5

Цяпер чытаюць

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанія 25 гадоў не можа дэпартаваць беларуса — той хлусіць беларускім уладам, што ён не свой. І яны не забіраюць яго дадому6

Вывучыў восем моваў, ажаніўся і стаў доктарам у Барысаве — гісторыя медыка з Туркменістана3

Міністр абароны Літвы пра ліст Зяленскага: Наіўна чакаць, што Пуцін проста возьме і адступіць5

Падатковая наведалася да вядомага мінскага блогера-гаражніка. Кажуць, што той працаваў нелегальна2

У порце румынскай Канстанцы ўзарваўся беспілотнік1

Беларусы адмовіліся ад зайчыкаў, а брытанскі фунт збіраецца перайсці на іх выявы9

Паглядзіце, як незвычайна выглядае ўвечары дом-тэтрыс у Бабруйску25

Харысава расказала, чаму павялася на правакацыю КДБ62

У Лебядзіным лебедзь бясстрашна перайшоў праспект Пераможцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць