Здароўе

За апошні тыдзень у Беларусі адзначаны рост захворвання на ВРІ сярод дзяцей

За апошні тыдзень у Беларусі адзначаны «нязначны» рост захворвання на вострыя рэспіраторныя інфекцыі сярод дзяцей.

Пры гэтым у цэлым у Беларусі захоўваецца нізкі ўзровень актыўнасці ВРІ,
выкліканых негрыпознымі рэспіраторнымі вірусамі, паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя.

«Эпідэміялагічная сітуацыя па захворванні на вострыя рэспіраторныя інфекцыі знаходзіцца на пастаянным кантролі Міністэрства аховы здароўя, але разам з тым многае залежыць ад стаўлення кожнага чалавека да ўласнага здароўя і людзей, што яго акружаюць «, — адзначае прэс-служба ведамства.

Міністэрства аховы здароўя нагадвае пра неабходнасць выканання элементарных прафілактычных мер.
Рэкамендуецца пазбягаць блізкага кантакту з людзьмі, якія здаюцца нездаровымі; скараціць час знаходжання ў шматлюдных месцах; часцей мыць рукі і праветрываць памяшканне; выкарыстоўваць ахоўныя маскі пры кантакце з хворым. Важна таксама весці здаровы лад жыцця, які прадуглежвае паўнацэнны сон, рацыянальнае харчаванне, фізічную актыўнасць і прагулкі на свежым паветры.

Паводле даных штотыднёвага бюлетэня Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, узроўні амбулаторнага звароту ў сувязі з ВРІ застаюцца нізкімі па ўсім еўрапейскім рэгіёне, як гэта звычайна назіраецца па-за пікавым перыядам сезона грыпу. Толькі з Мальты і Турцыі паступілі паведамленні аб сярэдняй інтэнсіўнасці эпідэмічнай актыўнасці грыпу і яе ўмераным уплыве на службы аховы здароўя.

Актыўнасць грыпу ў рэгіёнах паўночнага паўшар’я з умераным кліматам застаецца ніжэйшай за сезонны гранічны ўзровень, аднак у некаторых раёнах Канады, Еўропы (Іспанія і Турцыя), паўночнай Афрыкі (Туніс і Алжыр) і Блізкага Усходу (Іран) адзначаецца прыкметны рост актыўнасці.

Гэта, відаць, азначае пачатак сезона перадачы грыпу.

Вірусы, якія выяўляліся ва ўмераным поясе паўночнага паўшар’я, адносіліся галоўным чынам да субтыпу A (H3N2). У апошнія тыдні таксама адзначана «вельмі невялікая» колькасць выпадкаў выяўлення грыпу A (H1N1), які быў у 2009 годзе пандэмічным.

Актыўнасць грыпу ў краінах умеранага пояса паўднёвага паўшар’я знаходзіцца на міжсезонным узроўні, аднак Кітай і Аўстралія паведамілі пра ўстойлівую перадачу грыпу A (H3N2) пры меншай колькасці выпадкаў выяўлення грыпу тыпу B у Аўстраліі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Калі ў 1979‑м «Каласы пад сярпом тваім» выйшлі па-руску накладам 100 тысяч асобнікаў, імі гандлявалі мінскія таксісты. Настолькі папулярны быў Караткевіч1

Былы вядучы АНТ схадзіў у масоўку польскага «Хто хоча стаць мільянерам» і распавёў пра ганарар3

Бясстрашнасць і адвага. Гэтыя людзі ловяць рыбу на лёдзе ў +142

ЗША атакавалі востраў Харк у Персідскім заліве. Праз яго праходзіць 90% іранскага экспарту нафты6

«Пілі каву — і раптам вайна»: як беларуска спрабуе пакінуць Ізраіль4

Хакейнага заўзятара і кіроўцу асудзілі за палітыку. Падобна, што па справе Гаюна2

Бюджэт сярэдняй мінскай сям’і складае 3 436 рублёў на месяц

ЗША паабяцалі да $10 млн узнагароды за інфармацыю пра лідараў Ірана

Самая дарагая гітара ў свеце. «Чорны Stratocaster» Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прададзены за $14,6 млн3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?20

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць