Усяго патроху

Кітайцы затрымліваюць пастаўкі абсталявання для цэментавых заводаў

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўказам № 42 ад 19 студзеня 2012 зацвердзіў больш познія тэрміны ўвядзення ў строй новых тэхналагічных ліній па вытворчасці цэменту сухім спосабам магутнасцю 1,8 мільёна тон у год кожная на трох цэментных заводах краіны.

У адпаведнасці з дакументам, тэхналагічная лінія па вытворчасці цэменту сухім спосабам на Беларускім цэментным заводзе (БЦЗ, Касцюковічы, Магілёўская вобласць) будзе ўведзеная да 1 ліпеня 2012 (раней быў усталяваны тэрмін да 1 лістапада 2011), на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» (Ваўкавыск, Гродзенская вобласць) — да 1 мая 2012 (раней — да 1 студзеня 2012), на прадпрыемстве «Крычаўцэментнашыфер» (Магілёўская вобласць) — да 1 ліпеня 2012 (раней — да 1 красавіка 2012).

Акрамя таго, указ усталёўвае, што ў 2012 годзе павінна быць ажыццёўлена развіццё кар’ераў на радовішчы «Крыніца» Мастоўскага і Ваўкавыскага раёнаў для ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

Таксама дакументам усталявана, што дзяржпрадпрыемства «Беларусьгандаль» Кіраўніцтва справамі прэзідэнта Беларусі вызваляецца ад выплаты мытаў і ПДВ пры ўвозе каменнага вугалю, прызначанага для вытворчасці цэменту на беларускіх цэментных заводах, з 1 красавіка 2011 года па 30 верасня 2012 (раней — да 31 сакавіка 2012).

Ход будаўніцтва тэхналагічных ліній ажыццяўляўся вельмі павольна праз затрымкі пастаўкі абсталявання кітайскімі пастаўшчыкамі. У будаўніцтва другой лініі па вытворчасці цэменту на БЦЗ планавалася ўкласці 550 млрд беларускіх рублёў (66 млн даляраў па курсе Нацбанка Беларусі), у будаўніцтва лініі і вугальнага аддзялення прадпрыемства «Крычаўцэментнашыфер» — 750 млрд беларускіх рублёў, у будаўніцтва лініі па вытворчасці клінкеру на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» — 445 млрд беларускіх рублёў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Усе навіны →
Усе навіны

На працоўным стале кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Кірылы Буданава ляжыць нататнік «Спіс пі*арасаў 2026»25

Хлопец у Асіповічах вырашыў праверыць, ці добра гарыць бензін. Аказалася, што добра3

12‑гадовая дзяўчынка стала кур'ерам тэлефонных махляроў у Мінску

Пірацкая копія новага мультфільма «Аватар: Легенда пра Аанга» пайшла ў беларускі пракат пасля зліву ў сеціва5

«У працы мне падабаецца калектыў і ў пэўнай ступені свабода». Як дзяўчыне-сісадміну працуецца ў раённай бальніцы2

«Я — не гвалтаўнік». Трамп пракаментаваў абвінавачванні з маніфеста стралка12

Мінчанка адпрасілася з працы, каб узяць два крэдыты і перадаць махлярам 50 тысяч даляраў6

Настаўніцу-дэфектолага з-пад Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»2

«Што твораць?» Жыхары Брэста ў шоку ад ландшафтных пераўтварэнняў у цытадэлі27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Для каго сабраліся будаваць велізарны вантавы мост у Мінску?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць