Здарэнні44

Міліцыя правяла ў Светлагорскім раёне «аператыўна-прафілактычную адпрацоўку»

Вырашана праводзіць такія «зачысткі» рэгулярна на тэрыторыі ўсяго рэгіёна.

На тэрыторыі Светлагорскага раёна органамі ўнутраных спраў 20–22 студзеня была праведзена «комплексная аператыўна-прафілактычная адпрацоўка»,
паведаміў начальнік упраўлення аховы грамадскага парадку УУС Гомельскага аблвыканкама Анатоль Васільеў.

Паводле яго слоў, асаблівая ўвага надавалася папярэджанню злачынстваў і правапарушэнняў; спыненню злачынных замахаў на маёмасць грамадзян і захаванасць таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў; падтрыманню грамадскага парадку ў грамадскіх месцах і прафілактыцы ДТЗ. Для нарошчвання сіл міліцыі ў Светлагорскім раёне дадаткова былі прыцягнутыя супрацоўнікі падраздзяленняў УУС.

Васільеў звяртае ўвагу, што за тры дні правядзення мерапрыемстваў на тэрыторыі горада і раёна не было ўчынена ніводнага злачынства. А па заявах, што паступілі раней, раскрыты тры злачынствы.

Апрача таго, міліцыянерамі спынена 191 адміністрацыйнае правапарушэнне. З незаконнага абароту выключана 330 літраў самагоннай брагі.

Праводзілася прафілактычная праца з непаўналетнімі. З ліку супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх былі створаныя групы, якія ў начны час «адпрацоўвалі» дыскатэкі, бары і кафэ.

Супрацоўнікі міліцыі таксама знайшлі боепрыпасы часоў Вялікай Айчыннай вайны: дзве мінамётныя міны калібру 82 мм, дзве супрацьтанкавыя міны нацяжнога дзеяння, а таксама 250 патронаў калібру 7,62 мм да кулямёта «Максім».

Кантраляваліся паводзіны і спосаб жыцця асоб, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў АУС. На дакта-, відэаўлік пастаўлены 42 чалавекі і правераны 145 падуліковых асоб. За ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі і невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду распачаты дзве крымінальныя справы.

Значныя сілы былі скіраваныя на праверку аб’ектаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў і сацыяльна-культурнага прызначэння. Так, на некаторых з іх былі зафіксаваныя шэраг парушэнняў, асабліва на малочна-таварных фермах сельгаспрадпрыемстваў.

«Зыходзячы з таго што вынікі праведзенай працы выявілі мноства негатыўных момантаў, было вырашана праводзіць такія «зачысткі» рэгулярна на тэрыторыі ўсяго рэгіёна», — падсумаваў Васільеў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

На МТЗ гатовыя працаўладкаваць амаль паўтары тысячы работнікаў11

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць