Грамадства2626

Корбан кінуў выклік Лябедзьку

Старшыня моладзевай фракцыі АГП «Маладыя дэмакраты» паведаміў аб вылучэнні на пасаду старшыні партыі. Яго выпусцілі з турмы трохі раней за астатніх: сярод такіх былі таксама Рымашэўскі, Паўлаў, Міхалевіч і Кобец.

У сваім звароце да паплечнікаў, апублікаваным у Фэйсбуку, Алег Корбан адзначыў:

«Улічваючы сітуацыю ў АГП з нязменным кіраўніцтвам старой каманды, ігнараваннем з яе боку ідэйных прапановаў і заўвагаў іншых сябраў партыі, а таксама адсутнасцю паўнавартай працы дзеля дасягненняў мэтаў АГП, лічу слушным зарэгістравацца кандыдатам на вышэйшую партыйную пасаду».

Алег Корбан абяцае абнаўленне і амаладжэнне каманды АГП, прапануе «Маладым дэмакратам» пераняць кіраўніцтва ў партыі.

Такім чынам Алег Корбан кідае выклік дзейнаму старшыні партыі Анатолю Лябедзьку, які кіруе Аб’яднанай грамадзянскай партыяй ад 2000 года.

З’езд пройдзе ўвесну.

Алег Корбан нарадзіўся ў 1985 г. Пачаў займацца грамадска-палітычнай дзейнасцю ў 15 год. Скончыў машынабудаўнічы ліцэй. Потым навучаўся ў Міжнародным гуманітарным эканамічным інстытуце. У 2007 г. быў пакараны штрафам у рамках крымінальнай справы за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі — «Маладым фронце». Удзельнічаў у выбарчай кампаніі Яраслава Раманчука. Пасля выбараў быў арыштаваны, праходзіў па справе «масавых беспарадкаў». Яго выпусцілі з турмы трохі раней за астатніх: сярод такіх былі таксама Рымашэўскі, Паўлаў, Міхалевіч і Кобец. Міхалевіч і Кобец пазней прызналіся, што ўмовай узамен за выхад на свабоду была вярбоўка ў якасці сексотаў, і выехалі за мяжу.

У жніўні 2011 крымінальная справа супраць Корбана была спыненая. У студзені 2011 г. яго абралі старшынём «Маладых дэмакратаў»

Каментары26

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць