Культура88

Лукашанец: Беларуская мова запатрабаваная ў сучасным грамадстве

Пра гэта заявіў сёння дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Аляксандр Лукашанец падчас круглага стала «Папулярызацыя беларускай мовы: сучаснасць і перспектывы», прымеркаванага да Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага.

«Беларуская мова — адна з дзяржаўных у нашай краіне, аднак, нягледзячы на ​​высокі заканадаўчы статус, існуюць праблемы з яе выкарыстаннем»,
 — сказаў Аляксандр Лукашанец.

Ён асабліва адзначыў, што беларуская мова з’яўляецца высокаразвітай літаратурнай мовай, якая ў стане паспяхова абслугоўваць усе сферы жыцця грамадства.

Больш за тое, беларуская мова сёння пранікае ў тыя сферы, у якіх не быў задзейнічаны раней, — інтэрнэт-камунікацыі і рэлігію.
«Гэта сведчыць пра тое, што яна рэальна запатрабаваная і мае тэндэнцыі да пашырэння ў выкарыстанні», — адзначыў Аляксандр Лукашанец.

Паводле яго слоў, у Інстытуце мовы і літаратуры падрыхтаваныя фундаментальныя працы, у якіх даецца сістэмнае, паслядоўнае апісанне беларускай мовы на ўсіх узроўнях, а таксама працы, якія забяспечваюць патрэбы сучаснай моўнай практыкі. Гэтыя даследаванні фактычна з’яўляюцца базай для навучальнай літаратуры ўсіх узроўняў адукацыі.

Акрамя таго, у інстытуце рыхтуюцца такія фундаментальныя працы, як, напрыклад, гістарычны зборнік і этымалагічны слоўнік беларускай мовы. «Яны забяспечваюць прэстыж беларускай мовы ва ўсім свеце»,
 — перакананы дырэктар Інстытута мовы і літаратуры.

«Сёння ў краіне сфарміравана неабходная факталагічная база, якая дае магчымасць беларускай мове як дзяржаўнай займаць належнае месца ва ўсіх сферах жыцця грамадства», — рэзюмаваў Лукашанец.

Каментары8

Цяпер чытаюць

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Усе навіны →
Усе навіны

Атака Расіі на Кіеў: зноў зніклі цяпло і вада2

Украінскага белага тыгра эвакуююць ад вайны ў Вялікабрытанію. Зараз ён чакае пераноску адпаведнага памеру

Ці шкодна адкладаць будзільнік?

У Грэцыі прапануюць перанакіраваць рэкі для забеспячэння Афін вадой

Трамп заявіў, што ў Афганістане саюзнікі па НАТА адседжваліся ў тыле. Ветэраны ў Еўропе страшэнна абураныя16

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

З'явілася ВІДЭА, як французскія вайскоўцы бяруць на абардаж танкер расійскага ценявога флоту1

Апытанне: больш за палову еўрапейцаў лічаць Трампа «ворагам Еўропы»23

Вось як працуе тэлеграм-бот, з дапамогай якога ўзламалі журналіста Казакевіча1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай93

«Для беларускіх уладаў я, хутчэй, магчымасць, а не пагроза». Калеснікава дала вялікае інтэрв’ю Золатавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць