Грамадства22

Актывіст патрабуе спагнаць з міліцыі 9 млн рублёў

Грамадскі актывіст з Гомеля Уладзімір Няпомняшчых накіраваў у суд пазоў супраць Цэнтральнага райаддзела ўнутраных спраў, патрабуючы спагнаць 9 мільёнаў рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

«Супраць мяне супрацоўнікі міліцыі сфабрыкавалі адміністрацыйную справу пра дробнае хуліганства — нібыта падчас затрымання (7 кастрычніка), калі я наклейваў улёткі да Народнага сходу на праспекце Леніна, я брыдка лаяўся. Без суда мяне змясцілі ў ізалятар, дзе я правёў амаль трое сутак. Спрычыніліся да гэтай справы трое: аператыўны супрацоўнік, участковы і намеснік начальніка міліцыі. Таму я і спаганяю такую суму — па адным мільёне за мае суткі ў ізалятары з кожнага супрацоўніка», — кажа Няпомняшчы.

Уладзіміра Няпомняшчых затрымалі 7 кастрычніка. Супраць яго склалі пратакол за парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў і праз суд пакаралі штрафам. Расклейку налепак спадар Няпомняшчых не адмаўляў і са штрафам пагадзіўся.

У той жа дзень у судзе Уладзімір даведаўся, што існуе яшчэ адзін пратакол — пра дробнае хуліганства, складзены на падставе рапарту маёра Амельчанкі. Актывіста аштрафавалі другі раз — на 105 тысяч рублёў.

Чарговае пакаранне Уладзімір аспрэчыў. Адбыўся новы разгляд справы. У судзе супрацоўнік Цэнтральнага РАУС маёр Амельчанка, які напісаў рапарт супраць актывіста, блытаўся ў паказаннях і цвердзіў стандартнае абвінавачванне: Няпомняшчых нібыта пры затрыманні размахваў рукамі і брыдка лаяўся. Ніхто іншы, апрача Амельчанкі, гэтую лаянку не чуў — ні міліцэйскі кіроўца, ні эксперт, ні дазнаўца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін вярнуў Акадэміі ФСБ імя Дзяржынскага2

Ва ўзросце 28 гадоў раптоўна памёр дырэктар Рагачоўскага МКК-сэрвісу10

Афрыка патрабуе стварыць новую карту свету12

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць