Свет150150

Свядомая Латвія: 75% прагаласавалі супраць афіцыйнага двухмоўя

Нават у Рызе, дзе расейскамоўныя складаюць значную большасць, 63% выбарцаў галасавалі за дзяржаўную латышскую.

Вось такім пафасным кліпам ініцыятары рэферэндуму агітавалі за расейскую мову:

Вынік плебісцыту па пытанні надання расейскай мове статусу другой дзяржаўнай аказаўся разгромным для ягоных ініцыятараў.
Паводле ЦВК Латвіі, 74,8% выбарцаў прагаласавалі Pret, г.зн. па-латышску супраць: то бок за тое, каб адзінай дзяржаўнай мовай заставалася латышская «valoda».

Па-першае,

рэферэндум мабілізаваў латышоў, якія звычайна па сваёй палітычнай актыўнасці саступалі расейскамоўным.
У рэферэндуме ўзялі ўдзел больш за 70% выбарцаў. Гэта рэкордная для Латвіі яўка.

Па-другое, ён актывізаваў аматараў латышскай мовы, якія адчулі пагрозу.
І па-трэцяе, ён паказаў, што вялікая доля этнічных расейцаў разумее нацыятворчае і культурнае значэнне латышскай мовы і паважае родную мову карэннага насельніцтва.
«Супраць» галасавала таксама даволі вялікая частка этнічных расейцаў і беларусаў Латвіі.
У прыватнасці, у Рызе, дзе расейскамоўныя складаюць значную большасць, 60% выбарцаў галасавалі супраць афіцыйнага двухмоўя.

Адзіным рэгіёнам, дзе большасць прагаласавала за двухмоўе, стала Латгалія. Гэта вобласць, што мяжуе з Беларуссю і дзе да першай паловы ХХ стагоддзя панавала беларуская мова.

Паказальна, што беларусы з таварыства «Світанак» таксама заклікалі суайчыннікаў падтрымаць латышскую мову ў якасці адзінай дзяржаўнай.

Каб унесці праўкі ў Канстытуцыю, было неабходна, каб за наданне расійскай мовы статусу другой дзяржаўнай прагаласавала 770 тыс. Ініцыятар рэферэндуму, былы нацыянал-бальшавік Уладзімір Ліндэрман сам не верыў у поспех і перад галасаваннем заявіў, што маленькай перамогай будзе, калі 300 тысяч чалавек прагаласуюць за расейскую мову, што дасць магчымасць праводзіць новыя акцыі. У рэальнасці, не ўдалося сабраць нават столькі.

Кіраўніцтва Латвіі цешыцца прагрэсу нацыянальнай свядомасці.
На думку латвійскіх палітолагаў, вынікі галасавання — гэта добры знак таго, што нацыянальныя меншасці ўспрымаюць сябе часткай Латвіі і разумеюць значэнне нацыянальнай мовы для будучыні нацыі.

Варта адзначыць, што 290 тыс. жыхароў Латвіі не маюць права голасу як неграмадзяне краіны
(не здалі або не схацелі здаваць экзамен на грамадзянства, які ўключае, дарэчы, і моўны тэст).
Аднак нават калі б яны ўсе мелі права голасу, усё адно прыхільнікі адзінай дзяржаўнай латышскай засталіся б у абсалютнай большасці.

Галасавалі таксама латышы за мяжой. Так у Мінску, у пасольстве, прагаласавалі 93 чалавекі, у Віцебскім консульстве — 13.

Моўны рэферэндум у Латвіі меў і палітычнае значэнне,
прыданне расійскай мове статусу другой дзяржаўнай азначала б перамогу Расіі і далейшае яе ўмяшанне ў справы Латвіі. Прэзідэнт краіны Андрыс Берзіньш дэманстратыўна прагаласаваў супраць (г.зн. за «латышскую мову»). Таксама за захаванне адзінай дзяржаўнай мовы прагаласаваў прэм’ер Валдас Дамброўскіс.

У той жа час новапрызначаны камісар Еўрасаюза па пытаннях правоў чалавека латыш Нілс Муйжніекс заклікаў латвійскую палітычную эліту да стрыманасці ў моўным пытанні.

* * *

Больш пра рэферэндум — на Delfi.lv.

Каментары150

Цяпер чытаюць

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на какава-бабы абваліліся. Але ці патаннее шакалад?7

Боршч з мёдам і кава з парфумай. У Беларусі адкрылі стараверскую кавярню

Гродна апераджала Вільню. Былі часы, калі італьянцы эмігравалі ў Беларусь. Іх кроў цячэ ў некім з вас4

У Балівіі разбіўся самалёт, які перавозіў грошы, загінулі 15 чалавек

Трамп дапусціў сяброўскі захоп Кубы2

Трамп: З Беларуссю ў нас выдатныя адносіны36

У катоў не ўзнікае эмацыйнай залежнасці ад гаспадара — яны за раўнапраўнае суіснаванне5

«Нічога не бачыў і нічога дрэннага не рабіў». Біл Клінтан расказаў пра свае сувязі з Эпштэйнам3

У Магілёве вынеслі прысуд мужчыне, які чатыры разы ўдарыў кінжалам сілавіка1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі41

Вярхоўны лідар Ірана аятала Алі Хаменэі забіты, яго цела знойдзена — крыніцы ў Ізраілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць