Культура1212

Сёння — Дзень роднай мовы

Найлепшы спосаб адзначыць — гаварыць па-беларуску.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

Да гэтага прымеркаваны першы этап Агульнанацыянальнай беларускай дыктоўкі. Ён пройдзе ў офісе грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ).

«Улічваючы, што сёлета юбілеі Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Танка, мы прапануем пісаць дыктоўку менавіта паводле іх твораў», — паведаміў БелаПАН кіраўнік ТБМ Алег Трусаў.

Ахвотных запрашаюць у офіс ТБМ, а 17.30.

«Напісаць дыктоўку можа любы ахвотнік. Калі збярэцца шмат такіх людзей, дыктоўка пройдзе ў два, тры этапы.

Акрамя таго, мы разаслалі ў большасць пасольстваў замежных дзяржаў у Беларусі запрашэнне ўзяць удзел у гэтым мерапрыемстве.

Звычайна прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса нам у сваёй прысутнасці не адмаўляюць», —
заўважыў кіраўнік ТБМ.

У рэгіёнах даты і месца правядзення дыктоўкі вызначаць мясцовыя структуры ТБМ.

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі пяты год запар

з ініцыятывы філосафа Уладзіміра Падгола.

Мэта акцыі — дэманстрацыя павагі да роднай мовы. Першы раз дыктоўка была арганізавана 25 сакавіка 2008 года,
яе прымеркавалі да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Найлепшы спосаб асабіста ўшанаваць родную мову ў гэты дзень (як і ва ўсе іншыя дні) — гаварыць, чытаць і пісаць па-беларуску ў сям’і і ў грамадзе.
Дык са святам, дарагія чытачы!

Каментары12

Цяпер чытаюць

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыгразіў у выпадку наземнай аперацыі ЗША перакрыць выхад з Чырвонага мора1

«Свабода патрэбна ўсім еўрапейскім народам без выключэння». Зяленскі па-беларуску павіншаваў беларусаў з Днём Волі13

Курэнне сярод беларусаў робіцца ўсё менш папулярным3

«Камунарка» стала выпускаць новую «Любімую Алёнку»2

З’явіўся яшчэ адзін ютуб-канал пра беларускую гісторыю. Пачалі з «Палявання на цара»5

Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША заявіла пра эпідэмію яшчуру ў Расіі5

У Германіі беларус ехаў у цягніку без квітка і з наркотыкамі. І ўвогуле ён быў у краіне незаконна

Украінскія ўдары па партах паралізавалі амаль палову расійскага нафтавага экспарту8

У гродзенскім «Еўраопце» заўважылі мыш ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца10

Усе гадаюць, чаму Месяц змяніў сваё становішча на небе. Спыталі ў астранома, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць