Улада33

Мартынава не запрасілі ў Прагу

На сустрэчу кіраўнікоў МЗС Вышаградскай групы і краін Усходняга партнёрства.

Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў пакуль не запрошаны на сустрэчу міністраў замежных спраў краін Вышаградскай групы і Усходняга партнёрства, якая пройдзе 4 сакавіка ў Празе. Пра гэта паведаміў журналістам пасол па асаблівых даручэннях МЗС Чэхіі Петэр Мараш 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Ён не стаў называць умовы, на якіх Мартынава могуць запрасіць у Прагу, але ўдакладніў: «Абодва бакі ведаюць, што трэба зрабіць, каб гэта адбылося».

Чэшскі пасол паведаміў, што знаходзіўся ў Мінску з двухдзённым візітам, падчас якога сустрэўся з прадстаўнікамі МЗС, міністэрстваў культуры і адукацыі, БДУ і Нацыянальнай акадэміі навук.

Мараш, у прыватнасці, сустракаўся з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення Еўропы — начальнікам упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Раманам Раманоўскім.

«Як заўсёды на ўсіх сустрэчах, мы закранулі тое, што мы называем праблемамі ў нашых адносінах — гэта агульнапрынятыя каштоўнасці. Але гэта тэма зараз не развівалася», — заявіў Мараш.

Адказваючы на пытанне, ці ўзнімалася падчас перамоў тэма палітзняволеных, пасол па асаблівых даручэннях адказаў адмоўна.

Разам з тым ён падкрэсліў, што пазіцыя Чэхіі і Еўрасаюза па гэтай праблеме даўно абнародавана і застаецца нязменнай: «Вызваленне палітзняволеных — гэта першы крок для развіцця супрацоўніцтва паміж ЕС і Беларуссю».

Кажучы пра наяўны стан адносінаў Беларусі і ЕС, Петэр Мараш ахарактарызаваў іх словам «тупік». «Выйсці з гэтага тупіка можна толькі намаганнямі двух бакоў, і нам здаецца, што наша рука для супрацоўніцтва ўжо працягнута, чакаем зараз рукі Мінска», — падкрэсліў пасол.

Пры гэтым Мараш зазначыў, што для Чэхіі Беларусь вельмі важная і працяг удзелу краіны ва Усходнім партнёрстве Чэхія лічыць адным з найважнейшых пытанняў.

«Беларусь — гэта еўрапейская краіна, яна была з Еўропай амаль усю сваю гісторыю, а зараз кідаецца паміж Усходам і Захадам, — сказаў Мараш. — У такой сітуацыі цяжэй за ўсё знайсці баланс. Лягчэй было б кінуць Беларусь у ізаляцыі, але мы гэтага не хочам. Зусім перапыняць камунікацыі нельга, таму што мы ведаем, што ёсць адна толькі сталіца (Масква. — БелаПАН.), якая здолее гэту сітуацыю скарыстаць і ў якой хопіць на гэта сродкаў».

Каментары3

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

У Мінску будуць будаваць крыты скаладром

Іран пачаў браць плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў5

Візіт Ціханоўскай у Кіеў адклалі на нявызначаны тэрмін29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты8

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць