Улада2121

ЕС уключыў у спіс неўязных яшчэ 21 лукашэнкаўца

У сімвалічны спіс дадалі 19 судовых чыноўнікаў і двух міліцэйскіх начальнікаў.

Такое рашэнне сёння прыняў Рада міністраў замежных справаў Еўрасаюза на пасяджэнні ў Брусэлі. У спіс увайшлі 19 чыноўнікаў з судовай сістэмы Беларусі і 2 міліцэйскія чыноўнікі, паведамляе радыё «Свабода».

Санкцыі прадугледжваюць забарону на ўезд на тэрыторыю краін ЕС і замарожванне актываў, калі такія ёсць.

* * *

Нагадаем, на пасяджэнні 10 лютага Рада Еўрасаюза прыняла пастанову, якая пашырае магчымасці прымянення санкцый у дачыненні да беларускіх фізічных і юрыдычных асоб, датычных да парушэнняў асноўных правоў і свабод.

«Прынятыя папраўкі пашыраюць крытэрыі для прымянення абмежавальных мер і замарожвання актываў, — гаварылася ў паведамленні прэс-службы савета. — Згодна з дакументам, такія санкцыі могуць быць прыменены да асобы, адказнай за сур’ёзныя парушэнні правоў чалавека або рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці і палітычнай апазіцыі, а таксама асобаў і прадпрыемстваў, якія атрымліваюць выгаду або падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі».

Палітычнае рашэнне аб візавых і эканамічных санкцыях у дачыненні да Беларусі было прынята Радай ЕС 31 студзеня 2011 года ў Бруселі, калі міністры замежных спраў краін Еўрасаюза зацвердзілі спіс беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнні правоў чалавека ў ходзе прэзідэнцкай кампаніі. Гэтым асобам забаронена наведваць тэрыторыю ЕС, а іх рахункі і маёмасць у краінах ЕС павінны быць замарожаны.

Першапачаткова ў спісе было 158 імёнаў. Потым Рада ЕС неаднаразова пашырала гэты пералік, і цяпер уезд у ЕС забаронены больш чым 200 беларускім чыноўнікам. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, разглядаецца магчымасць уключэння ў спіс яшчэ 135 беларускіх чыноўнікаў.

Тэма еўрапейскіх санкцый цяпер актыўна абмяркоўваецца ўнутры Беларусі. Падставай стала ініцыятыва арганізацыі «Офіс за дэмакратычную Беларусь», якая лічыць, што спіс неўязных трэба перагледзець і ўдакладніць крытэрыі ўнясення ў яго. Многія ў Беларусі рэзка раскрытыкавалі ініцыятыву «Офіса за дэмакратычную Беларусь».

Каментары21

Цяпер чытаюць

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Усе навіны →
Усе навіны

Кацярына Андрэева перадала Дональду Трампу ліст пра беларускіх палітвязняў4

«Трэба сесці і размаўляць». Коўл заявіў пра неабходнасць дыялогу паміж Беларуссю і Літвой на ўзроўні міністраў27

Лаўроў: ЗША хочуць забраць «Паўночны паток» і «Паўночны паток — 2»5

Вызначыліся ўдзельнікі фіналаў стыкавых матчаў адбору на чэмпіянат свету па футболе

Трамп заявіў, што адклаў удары па энергетыцы Ірана на 10 дзён3

Навукоўцы вызначылі 45 падобных да Зямлі планет, дзе можа існаваць жыццё

Пуцін абмежаваў колькасць грошай, якія можна вывозіць з Расіі ў Беларусь4

У інтэрнэце трафіку ад ботаў і ШІ ўжо больш, чым ад людзей1

На запраўцы пад Мінскам каву налівае робат-барыста. Наколькі гэта зручна?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры2

Цэны на паліва павышаюцца на 4 капейкі, а праз тыдзень яшчэ на тры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць