Грамадства

Суд над Малчанавым чакаецца цягам месяца

Былы палітвязень абвінавачваецца ў крадзяжы металалому.

Праваабаронца Наста Лойка паведаміла, што суд над Аляксандрам Малчанавым чакаецца цягам сакавіка. Яго абвінавачваюць па частцы 2 артыкула 205 Крымінальнага кодэкса (крадзеж, здзейснены групай асобаў). Былога палітвязня разам з яшчэ адным чалавекам затрымалі на тэрыторыі кузнечнага завода ў Жодзіне ў пачатку студзеня.

Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА ў Жодзіне.

Маці былога палітвязня Галіна Андрэеўна сказала, што за паўтара месяца атрымала ад сына толькі два лісты. Але ён не піша нічога пэўнага, у тым ліку і пра самаадчуванне.

Аляксандр Малчанаў быў асуджаны па справе 19 снежня на 3 гады калоніі. Вызвалены ў верасні загадам Лукашэнкі. Прашэнне аб памілаванні не падпісаў. Пасля вызвалення ён нейкі час правёў у ІЧУ Барыса — яго падазравалі ў абразе дзяржаўнага сцяга. Крымінальную справу спачатку спынілі праз адсутнасць доказаў, а затым зноў аднавілі. На свабодзе ён не мог уладкавацца на працу — яго не хацелі нікуды браць.

Калі віну Аляксандра дакажуць, яму

пагражае пакаранне ў выглядзе папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, альбо арышт ад трох да шасці месяцаў, альбо абмежаванне свабоды на тэрмін да чатырох гадоў, альбо пазбаўленне свабоды да чатырох гадоў.

Каментары

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць