Грамадства77

Лукашэнка: Беларусь правядзе ЧС па велатрэку на найвышэйшым узроўні

Беларусь правядзе чэмпіянат свету па велатрэку ў 2013 годзе на самым высокім узроўні. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, сустракаючыся з прэзідэнтам Міжнароднага саюза веласіпедыстаў Пэтам Макуэйдам.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі ўжо ёсць пэўны вопыт правядзення спаборніцтва высокага ўзроўню. «Мы праводзілі чэмпіянат Еўропы сярод юніёраў і правялі яго, згодна з вашымі ацэнкамі, нядрэнна», — сказаў ён, звяртаючыся да госця. Беларусь рыхтуецца прыняць чэмпіянат свету па хакею ў 2014 годзе. Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што, такім чынам, да праходзячага на год раней сусветнага першынства па веласпорту будуць створаны самыя спрыяльныя ўмовы.

«У нас будуць створаны ўсе ўмовы для пражывання, гатова ўся інфраструктура, і гэта сведчыць аб тым, што мы без усялякіх праблем сустрэнем чэмпіянат свету па веласпорту і правядзём яго на самым высокім узроўні»,
 — падкрэсліў ён.

У цэлым, гаворачы аб развіцці веласпорту ў Беларусі, Лукашэнка адзначыў яго даволі высокі узровень. Па выніках мінулага чэмпіянату свету беларусы занялі агульнакаманднае трэцяе месца. «Мы лічым, гэта вялікае дасягненне для такой параўнальна невялікай краіны, як Беларусь», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што ў краіне мэтанакіравана ішлі на развіццё веласпорту, паколькі ўжо некалькі дзесяцігоддзяў існавала добрая велашкола. У мінулым беларусы былі і чэмпіёнамі свету, і алімпійскімі прызёрамі. Лукашэнка нагадаў, што ў сувязі з гэтым было прынята рашэнне аб будаўніцтве веладрома. «Па характарыстыцы і ацэнцы саміх спартсменаў, гэта адзін з лепшых велатрэкаў у свеце», — адзначыў ён.

Акрамя таго, Лукашэнка лічыць, што правядзенне такога турніру ў Беларусі дасць вельмі моцны імпульс да развіцця веласпорту.

«Хачу запэўніць, што мы зробім ўсё для таго, каб яшчэ больш удасканаліць велатрэк, зрабіць яго знешне ідэальным, каб гэта быў сапраўдны палац, уваходзячы ў які і спартсмены, і трэнеры адчувалі сябе як дома, і тым самым мы створым добры настрой у спартсменаў», — сказаў кіраўнік дзяржавы. «У гэтым вы можаце быць упэўнены. Мы зробім усё, каб госці, якія прыедуць да нас, адчувалі сябе тут вельмі добра, камфортна», — дадаў ён.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Міжнароднаму саюзу веласіпедыстаў за падтрымку веласіпеднага спорту ў Беларусі. «Мы гэта вельмі цэнім і не забудзем», — сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы таксама запрасіў Пэта Макуэйда напярэдадні чэмпіянату паспаборнічаць на трэку.

«Прыз будзе добры, але спаборнічаць будзем сумленна, без паддаўкоў, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я часта выязджаю на трэк, вельмі люблю гэта збудаванне.
У нас цэлая каманда, і гонкі бывалі вельмі сур’ёзныя. Таму я запрашаю вас у сваёй камандзе прыняць удзел у спаборніцтве напярэдадні чэмпіянату свету»

Каментары7

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

«Адгукнуўся на 95% аб'яў — і ўсе адмовілі». Расіяніну не хочуць здаваць кватэру ў Гродне20

«Міленькія, але каб мамачку не сустрэць». У Магілёве заўважылі дзікіх парасят2

У Ваўкавыску прыгатавалі самую вялікую піцу ў Беларусі ФОТАФАКТ2

Міністр абароны ЗША: Мы хочам, каб Украіна магла абараніць сябе4

На фронце ва Украіне выпрабавалі чалавекападобных робатаў11

У Старых Дарогах над ракой паставілі скульптуры Вадзяніка і Русалкі ФОТАФАКТ5

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў45

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць