Эканоміка1717

У Беларусь прыходзіць літоўская гандлёвая сетка Maxima

Краму самага багатага літоўца пабудуюць на рагу Багдановіча і Шырокай.

Насуперак напружаным адносінам Беларусі і Еўрасаюза літоўская сетка рознічнага гандлю Maxima рыхтуецца адкрыць першую краму ў нашай краіне. Дазвол Мінгарвыканкама ўжо атрыманы.

Першым стане супермаркет на скрыжаванні вуліц Багдановіча і Шырокай у Мінску.
Ён не будзе гіганцкай крамай — гандлёвая плошча складзе 1500 квадратных метраў, гэта ў некалькі разоў менш за «Карону» ці «Бігз». Але неўзабаве мусяць з’явіцца і іншыя крамы. Іх дакладныя адрасы ў Мінгарвыканкаме не ўдакладняюць.

Крамы Maxima уваходзяць у групу кампаній Vilniaus prekybа («Віленскі гандаль»), 60% акцый якой належаць найбагацейшаму літоўцу Нерыюсу Нумавічусу. Ягонае багацце, па розных ацэнках, даходзіць да $1 мільярда. Крамамі ахопленая ўся Балтыя, але патроху літоўцы заваёўваюць і іншыя рынкі. Некалькі гадоў таму яны купілі мясцовую сетку крамаў у Балгарыі, а сёлета ўвайшлі і польскі рынак.

Гіпермаркет «Акропаліс», у які штовыходныя прыязджаюць тысячы беларусаў, таксама маёмасць Нумавічуса.

У залежнасці ад памеру гандлёвага аб’екта літоўцы дадаюць да назвы крамы суфікс — Maxima-XL, -XXL і гэта далей. Аднак у нашай краіне ім давядзецца сутыкнуцца з неспадзяванкай. Рэч у тым, што

ў Гомелі ўжо існуе мясцовая крама Maxima.

Літоўскія бізнэсоўцы — ледзь не адзіныя прадстаўнікі Еўрасаюза, якія паспяхова працуюць на рынку рознічнага гандлю ў Беларусі. Самай багатай жанчынай-бізнэсоўцай у нашай краіне лічыцца Алма Яўнэцемене.

Яе кампанія «Стыма» валодае крамамі «Суседзі» і «Сцяжынка» (агулам каля 30 аб’ектаў), піцэрыямі «Піца Тэмпа» і рэстаранамі беларускай кухні «Васількі».
Апроч таго, літоўка кантралюе кампанію «Фрутімпарт», якая займаецца пастаўкамі садавіны і гародніны ў Беларусь.

Будаўнічыя крамы «Ома», раскіданыя ў Мінску, Гомелі, Бабруйску і Баранавічах, таксама належаць літоўцам. Іх уладальнікі — браты Аўгустынас і Артурас Ракаўскасы. Яны ўзначальваюць кампанію Senukai, у якой, апроч літоўскага, круціцца яшчэ і фінскі капітал.

Каментары17

Цяпер чытаюць

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінінградзе наладзілі выпуск падробленых люксавых BMW2

Уладальнік Ford аказаўся вінаватым у аварыі з Porsche Cayenne. Колькі ён павінен выплаціць за рамонт, хоць страхоўка і была8

У Лёзне пад колы аўто трапіў 17‑гадовы матацыкліст1

Z-ваенкара «Трынаццатага» арыштавалі па абвінавачанні ў экстрэмізме1

Праверыць кошт кватэры анлайн можна цяпер не толькі ў Мінску

Устаноўлена асоба медыка, які катаваў украінскіх палонных і дамагаўся іх у калоніі Уладзімірскай вобласці14

Грэка-каталіцкага святара з Івацэвічаў асудзілі за Гаюна2

Недасекаў: «Кароны ў мяне няма. А ў Ціманоўскай яна была яшчэ ў вучэльні»16

NASA шукае добраахвотнікаў для праграмы тэсціравання жыцця на Месяцы і Марсе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

«За чатыры дні яе тройчы экстранна шпіталізавалі». Беларуска трапіла ў эміграцыйную турму ў ЗША пасля побытавай сваркі з партнёрам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць