Кіно1010

Памёр матрос Гамаюн з «Дзяржаўнай граніцы», акцёр Аляксандр Дзянісаў

Народнаму арытысту Беларусі было 67 гадоў.

Аляксандр Дзянісаў памёр у Нью-Ёрку, куды яго сям’я пераехала ў 1990 праз цяжкую хваробу дачкі.

Дзянісаў нарадзіўся ў 5 мая 1944 у Самарскай вобласці (Расія). Аднак ад 1968 яго домам з’яўляецца Мінск, а месцам працы Купалаўскі тэатр. За ролю старшыны Дугіна ў спектаклі па п’есе Аляксея Дударава «Радавыя» Дзянісаў атрымаў дзяржаўную прэмію.

Але пікам ігравой кар’еры Дзянісава была роля матроса Івана Гамаюна ў савецкім баевіку «Дзяржаўная граніца». У гэтага персанажа была закаханая ладная частка аўдыторыі.

Потым была эміграцыя ў ЗША, каб выратаваць жыццё хворай дачцэ Дашы. Артыст паехаў з дачкой адзін, жонка засталася ў Мінску. Першыя месяцы ў ЗША Дзянісаў жыў дома ў легендарнага хакеіста Вячаслава Фяцісава. Дапамагалі гімнастка Вольга Корбут, той жа Аляксей Дудараў.

Жонкай Дзянісава была таксама народная артыстка Беларусі Вольга Клебановіч. Як паведамляе tut.by, прах акцёр даставілі ў Беларусь, дзе і павінна адбыцца пахаванне.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс31

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Усе навіны →
Усе навіны

У Петрыкаве мужчына падавіўся шашлыком і памёр

У Індыі знайшлі пяць дзіцянят арангутанаў, якія елі бананы каля шашы3

У Любанскім раёне шэршні захапілі і пераабсталявалі пад сябе шпакоўню ФОТАФАКТ

З'явіўся новы рэйтынг найбольш бульбяных краін свету7

«Я цябе могну». Што за трэнд, які падхапілі нават курсанты ў Гомелі?12

Пад Мінскам ёсць сад, у якім яблыкаў можа набраць кожны

Іран перад ударам па амерыканскай базе ў Іарданіі атрымаў спадарожнікавыя здымкі з Кітая

Саудаўская Аравія прыпыніла працу нафтаправода «Усход — Захад» пасля атакі дронаў з тэрыторыі Ірака. Па ім ідзе 5% сусветнай нафты

Расійскі прадзюсар Макс Фадзееў выпусціў песню пра Беларусь — і праспяваў яе з дачкой бізнэсмена, звязанага з сям'ёй Шэймана17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс31

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць