Грамадства

Лідар незалежнай прафарганізацыі «Граніта» абскардзіў сваё звальненне ў судзе

Алег Стахаевіч, лідар стваранай на РУВП «Граніт» (Мікашэвічы, Брэсцкая вобласць) незалежнай прафсаюзнай арганізацыі, абскардзіў сваё звальненне ў судзе.

Як паведаміў Стахаевіч, ён падаў у Лунінецкі раённы суд іск з патрабаваннем аднавіць яго на працы і аплаціць вымушаныя пропускі працы.

Стахаевіч таксама паведаміў, што актывісты незалежнай прафсаюзнай арганізацыі накіравалі ў Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якому наўпрост падпарадкоўваецца «Граніт»,

ліст з просьбай абавязаць кіраўніцтва прадпрыемства даць ім памяшканне, якое неабходна для рэгістрацыі «пярвічкі».

«На прадпрыемстве становішча па-ранейшаму без змяненняў. Начальства гне сваю лінію і цісне на тых, хто падпісаўся пад заявай аб магчымай забастоўцы. Паводле чутак, ужо больш за дзесяць чалавек адмовіліся ад свайго подпісу», — расказаў Стахаевіч.

Нагадаем, у канцы снежня 2011 года больш за 200 рабочых «Граніта» выйшлі з дзейнай на прадпрыемстве афіцыйнай прафсаюзнай арганізацыі і заявілі пра намер стварыць пярвічную структуру Беларускага незалежнага прафсаюза. Для афіцыйнай рэгістрацыі ім неабходна атрымаць юрыдычны адрас, аднак адміністрацыя прадпрыемства не дае памяшкання.

У сярэдзіне лютага кіроўца самазвала Алег Стахаевіч быў звольнены з фармулёўкай «неадпаведнасць работніка пасадзе ці выкананай працы з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Прафсаюзны актывіст звяртаўся да кіраўніцтва прадпрыемства з просьбай перавесці яго на пасаду памочніка машыніста буравой устаноўкі з папярэднім перанавучаннем (перанавучанне ў такой сітуацыі ўваходзіць у абавязкі наймальніка), аднак у гэтым яму было адмоўлена.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі2

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Усе навіны →
Усе навіны

Таганрог і Севастопаль падвергліся ракетнай атацы УСУ

Парламент Шатландыі падтрымаў правядзенне рэферэндуму аб незалежнасці

Ці сапраўды стрэс робіць нас тоўстымі? Пяць міфаў пра гармон стрэсу картызол1

У Смаргоні запрашаюць лавіць ракаў за 6 тысяч рублёў2

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец, які збіваў беларусаў30

У шведскім Гётэборгу выпусцілі на маршрут першы беспілотны аўтобус. Праз гадзіну ён сутыкнуўся з трамваем1

МАЗ паказаў свой новы прыгарадны аўтобус4

Расійскі мільярдэр збег з Расіі праз Беларусь, зняўшы вялікую суму грошай9

Нацбанк патлумачыў, навошта ўвялі патрабаванне геалакацыі пры ўваходзе ў інтэрнэт-банкінг4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі2

У Касцюковічах праз біржу працы шукаюць намесніка старшыні райвыканкама — апошні кандыдат не прайшоў праверкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць