Грамадства11

«Граніт»: звальняюць яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюзу

Намесніку кіраўніка суполкі незалежнага прафсаюзу Мікалаю Карышаву паведамілі ў аддзеле кадраў, што з ім не падаўжаюць кантракт.

Мікалай Карышаў працуе на «Граніце» ў чыгуначным цэху пагрузкі. Кантракт у яго сканчаецца 4 траўня. Ён перакананы, што звальняюць яго з-за прыналежнасьці да прафсаюзу:

«Мне паведамілі, што кантракт не падаўжаюць з-за дысцыплінарных спагнаньняў. Фактычна за месяц я атрымаў аж тры спагнаньні.

За сем гадоў не было ніводнага спагнаньня, а тут адразу тры за месяц.
Калі мне выпісвалі гэтыя спагнаньні, то я казаў начальніку, што гэта наўмысна робіцца, каб падвесьці пад звальненьне. А ён сядзіць, усьміхаецца і нармальна гэта…», — кажа Карышаў.

Мікалай Карышаў адзначае, што яму нават не прадставілі копіі папер аб дысцыплінарных спагнаньнях. З запытам ён зьвяртаўся да адміністрацыі.

«Аднак мне паведамілі, што іх выдадуць мне толькі паводле рашэньня суду. Зразумела, што я буду падаваць у суд. Буду пісаць і ў пракуратуру, што ў адносінах да мяне прымяняюць дыскрымінацыю паводле прыналежнасьці да прафсаюзу», — кажа Карышаў.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч, таксама нядаўна звольнены з прадпрыемства, кажа, што прафсаюз будзе бараніць свайго сябра:

«Крыўдзіць Мікалая мы не дазволім. І наша пярвічная арганізацыя, і Беларускі незалежны прафсаюз, і Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў стануць на яго абарону.
У нас ёсьць база доказаў аб фальсыфікацыях гэтых дысцыплінарных спагнаньняў. Таму ў судзе мы будзем бараніць яго правы."

Спадар Стахаевіч кажа, што падобная справа рыхтуецца супраць яшчэ аднаго сябра незалежнага прафсаюзу — Генадзя Паўлоўскага: «І на яго зараз фальсыфікуюць дакумэнты аб дысцыплінарным спагнаньні. Яго сёньня выклікалі, і, як я разумею, спрабуюць падвесьці пад прагул. Хаця ён адсутнічаў па позьве ў Лунінцы, з чым начальства было азнаёмлена. У позьве было пазначана, што ён там знаходзіўся з 10-й да 16-й гадзіны. Тым не меней, супраць яго фабрыкуюць дакумэнты."

Пры канцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах (Берасьцейская вобласьць) напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Такім чынам яны выказалі пратэст супраць памеру заробкаў, пагардлівага стаўленьня з боку адміністрацыі і бязьдзеяньня афіцыйнага прафсаюзу.

Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполкі Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу пачалі адзначаць ціск з боку адміністрацыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць