19 сакавіка (панядзелак) у кнігарні «логвінаЎ» (Мінск,пр-т Незалежнасці, 37А) адбудзеццапрэзентацыя-чытанне двух сучасных французскіх раманаў: «Магчымасць выспы» Мішэля Ўэльбэка і «Евангелле паводле Пілата»Эрыка-Эманюэля Шміта.
Бяруць удзел і чытаюць перакладчыкі: Зміцер Колас, Андрэй Хадановіч.
Пачатак, а19-й . Уваход вольны.
У дзень малых чытанняў, для тых, хто купіць разам два раманы, — вялікая зніжка.
Вечарына праводзіцца пад эгідай часопіса «ПрайдзіСвет» (гэта тыя, якія публікуюць перакладную літаратуру).
***
«Магчымасць выспы» — раман аднаго з найбольш чытаных французскіх аўтараў. Мішэль Ўэльбэк ва ўласцівай яму шчырай манеры падымае праблемы кахання і гвалту, смерці і несмяротнасці, усяго, што турбуе сучаснае грамадства.
«Евангелле паводле Пілата» — гісторыя Ешуа, убачаная вачыма рымскага пракуратара, ператвараецца ў напружаны дэтэктыў. Ці хутчэй у духоўны пошук. Яшчэ адзін раман пра Понція Пілата, напісаны яшчэ адным Майстрам.
Каментары