Спорт

Жаночую баскетбольную зборную ўзначаліў Рымантас Грыгас

Вечарам 18 сакавіка ў Екацерынбургу Беларуская федэрацыя баскетбола падпісала кантракт з літоўскім спецыялістам Рымантасам Грыгасам, які ўзначаліў нацыянальную жаночую зборную, паведамляе афіцыйны сайт БФБ.

Падбор кандыдатуры на пасаду галоўнага трэнера вёўся з лістапада 2011 года. У выніку кіраўніцтва федэрацыі спыніла выбар на літоўскім трэнеры, які з’яўляецца асістэнтам галоўнага трэнера аднаго з лепшых жаночых клубаў Еўропы — екацерынбургскага УГМК.

Трэнерскую кар’еру Грыгас пачаў у 1995 годзе, заваяваўшы да цяперашняга моманту тытулы двухразовага чэмпіёна Літвы (2006–2007, 2007–2008), трыўмфатара Балтыйскай лігі (2007–2008), уладальніка Кубка Літвы (2008) і Кубка Гомельскага (2009). На ўзроўні нацыянальных зборных Грыгас не працаваў.

Кантракт з 49-гадовым літоўцам разлічаны да канца лета.
Пры гэтым існуе дамоўленасць, што ў выпадку паспяховага пераадолення кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы (матчы пройдуць у чэрвені-ліпені) Грыгас павязе каманду на фінальную частку Еўрабаскета-2013 у Францыю.

Падрыхтоўка беларускай зборнай да кваліфікацыі пачнецца ў маі і апрача навучальна-трэніровачных збораў уключыць у сябе шэраг таварыскіх паядынкаў і міжнародных турніраў.

«Рады, што атрымаў магчымасць узначаліць жаночую зборную Беларусі. Падрыхтоўка нацыянальнай каманды — гэта сур’ёзны праект. Ведаю пра амбіцыі гульцоў, федэрацыі, балельшчыкаў і пастараюся зрабіць усё, каб гульня каманды адпавядала чаканням», — пракаментаваў сваё прызначэнне літовец.

Плануецца, што асістэнтам Грыгаса будзе вядомы беларускі спецыяліст Андрэй Ваўлеў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова80

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш9

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць