Усяго патроху3636

За ўзыход на Курган Славы пачалі браць грошы

Білет каштуе ад 1500 да 3000 рублёў.

Мемарыял «Курган Славы», стаў платным. Новаўвядзенне датуецца сённяшнім днём. Плату ўвяла дзяржаўная ўстанова «Дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь»: Курган Славы — яго філіял.

Прычына банальная: на падтрыманне комплексу неабходныя сродкі, якіх няма.

Наведванне мемарыяла «Курган Славы» будзе каштаваць школьнікам, навучэнцам прафтэхвучылішчаў, сярэдніх спецыяльных і іншых навучальных устаноў 1500 рублёў, для астатніх катэгорый грамадзян — 3000.
Грошы возьмуць проста за тое, што вы падымецеся па прыступках. Як паведамляе інтэрнэт-партал «Мы», экскурсія для школьнікаў і навучэнцаў каштуе 7000 рублёў з групы да 20 чалавек, для астатніх грамадзян — 12 000 (група да 5 чалавек) або 19 000 (група ад 5 да 20 чалавек).

Чаму вырашана браць грошы за наведванне комплексу?

— Звязана гэта з тым, што нам, як і ўсім, трэба зарабляць, — каротка растлумачылі ў адміністрацыі мемарыяла. — Вы, вядома, пра гэта не напішаце, але

гэта рашэнне Мінаблвыканкама…

Мемарыяльны комплекс «Курган Славы» створаны на 21-м кіламетры шашы Мінск-Масква ў гонар завяршэння аперацыі па вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У аснову Кургана была закладзеная зямля гарадоў-герояў Масквы, Ленінграда, Валгаграда, Севастопаля, Адэсы, Кіева, Брэсцкай крэпасці. Урачыстае адкрыццё адбылося 5 ліпеня 1969 года. Агульная вышыня комплекса — 70,6 метра. Поўная назва — «Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцелькі Беларусі». Мемарыял досыць папулярны ў маладых. Возяць сюды і экскурсійныя групы школьнікаў.

Каментары36

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Завадчанін з Гомеля стаў зоркай тыктоку дзякуючы распакоўцы ссабоек, якія яму збірае на працу жонка10

Мінскія ўлады ўжо абмяркоўваюць ідэю Лукашэнкі запусціць трамваі ў метро14

Людзі спяшаюцца перабрацца з Расіі ў Эстонію1

Выйдзе працяг «Адзін дома» з Макалеем Калкіным

Мінчане купілі пустуючую хату за 2300 рублёў і вяртаюць яе да жыцця5

Чаму ўсё новае цяпер выглядае крыху вінтажным1

У Мінску прадаюць чарэшні па касмічнай цане1

Вадзім Галыгін: Я крыху стаміўся ад гумару. Хочацца паспрабаваць нешта іншае8

У Мексіцы затрымалі аднаго з найбольш шуканых наркабаронаў — за інфармацыю пра яго абяцалі $5 млн

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі3

Выкладчыцы вакалу з Бабруйска далі 14 гадоў у Расіі за сэксуальны гвалт над дзяўчынкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць