Улада1919

EUobserver: ЕС адчувае беспрэцэдэнтны ўзровень лабіравання інтарэсаў беларускага рэжыму

Напярэдадні разгляду пытання аб пашырэнні санкцый у адносінах да Беларусі Еўрасаюз адчувае «беспрэцэдэнтны ўзровень лабіравання» інтарэсаў беларускага рэжыму, піша брусельскае выданне EUobserver.

Нагадаем, 23 сакавіка на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў ЕС могуць быць уведзены санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама супраць тых, хто «падтрымлівае або з`яўляецца бенефіцыярамі рэжыму Лукашэнкі».

Зараз, піша EUobserver,

у дыпламатычных колах ідзе абмеркаванне спісу беларускіх чыноўнікаў і бізнесменаў, якім можа быць забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС. У гэтым спісе значыцца ў тым ліку кіраўнік групы кампаній «Трайпл» Юрый Чыж. А бізнесмен Уладзімір Пефціеў, ужо ўключаны ў «чорны» спіс ЕС, спрабуе аспрэчыць гэтае рашэнне ЕС у Еўрапейскім судзе.

«Вы не можаце сабе ўявіць, як шмат людзей тут (у Бруселі. — БелаПАН.) пабывала», — паведаміў EUobserver высокапастаўлены еўрапейскі прадстаўнік, маючы на ўвазе дыпламатаў, членаў НДА і фірм, якія, паводле яго слоў, раілі выключыць Пефціева з «чорнага» спісу.

Крыніца пацвердзіла інфармацыю экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Алеся Міхалевіча, што Пефціеў абяцаў узнагароджанне ў адзін мільён долараў таму, хто даб`ецца выключэння яго са спісу.

EUobserver не называе арганізацыі і прозвішчы тых, хто прапаноўвае выключыць Пефціева са спісу, таму што «дапускае, што іх проста выкарыстоўваюць для выканання бруднай працы».

EUobserver звязалася з літоўскай юрыдычнай кампаніяй Lawin, якая прадстаўляе Пефціева ў судзе ЕС, каб удакладніць інфармацыю аб узнагароджанні, але там гэтыя звесткі не пацвердзілі і не абверглі.

Са спасылкай на еўрапейскіх дыпламатаў EUobserver паведамляе, што эканамічныя інтарэсы беларускіх алігархаў спрабуе абараніць не толькі Славенія.

Нагадаем, напярэдадні пасяджэння Савета міністраў замежных спраў краін ЕС 27 лютага EUobserver паведаміў, што Славенія выступіла супраць распаўсюджання эканамічных санкцый ЕС на беларускіх бізнесменаў і, у прыватнасці, на Юрыя Чыжа. Славенія нібыта блакіравала ўключэнне Чыжа ў спіс у сувязі з тым, што славенская кампанія Riko Group выйграла тэндэр на будаўніцтва ў Мінску пяцізоркавага гатэльнага комплексу «Кемпінскі» ў супрацоўніцтве з групай кампаніі «Трайпл», што належыць Чыжу.

Брусельскае выданне зазначае, што супраць санкцый выступае таксама Латвія.

«Абедзве краіны гатовыя пагадзіцца на новыя санкцыі ЕС, але пры ўмове адсутнасці ў спісах кампаній і імён алігархаў, з якімі яны супрацоўнічаюць, — піша EUobserver. — Лабісты бізнесменаў сцвярджаюць, што ЕС памыляецца, і яны не з`яўляюцца фінансавымі спонсарамі рэжыму. Але ў гэта цяжка паверыць у краіне, дзе 70% эканомікі афіцыйна кантралюецца дзяржавай».

EUobserver падкрэслівае: на пазіцыю Латвіі і Славеніі не паўплывалі ні галадоўка палітзняволенага Сяргея Каваленкі, які шпіталізаваны ў турэмную бальніцу, ні пакаранне абвінавачаных у тэрарызме Уладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава, судовы працэс над якімі быў неадназначным.

«Лукашэнка любіць паздзекавацца з санкцый ЕС. Але яны з`яўляюцца сур`ёзным сігналам для замежных інвестараў у цяжкія для беларускай эканомікі часы і наносяць урон яго планам па выкарыстанні транзітных магчымасцяў краіны. Адна з прыкметаў эфектыўнасці санкцый у тым, што пасланнікі Лукашэнкі рэгулярна спрабуюць гандляваць палітзняволенымі ў абмен на ўступкі з боку ЕС», — піша EUobserver.

«Ніякія санкцыі не змогуць адмяніць тое, што адбылося з Кавалёвым і Канавалавым. Але калі Чыж і Пефціеў выйдуць сухімі з вады, Латвія і Славенія будуць вымушаны заплаціць палітычную цану», — рэзюмуе выданне. Гэтыя краіны «будуць несці публічную адказнасць за свае рашэнні», заявіла EUobserver дыпламатычная крыніца ў Бруселі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія беспілотнікі атакавалі адзін з найбуйнейшых у Расіі хімзаводаў

Затрымалі падлетка з Мінска, які прадаваў фальшывыя квіткі на канцэрт расійскага рэпера Мота

Звольнілі дырэктара заказніка «Выганашчанскае». Яму адгукнулася сітуацыя з забойствам ваўка палкай4

У Будславе абвясцілі збор буйной сумы на працяг рэстаўрацыі касцёла1

Арына Сабаленка запусціла свае фірмовыя пончыкі6

Уладальнік Marko паказаў, якія іх туфлі носіць Лукашэнка4

Жаночая кваліфікацыя ў фрыстайле сёння не адбудзецца

У Ленінградскай вобласці адбыўся выбух у вайсковай камендатуры2

Вера Палякова-Макей расказала пра куміра дзяцінства3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі16

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць