Грамадства11

Інтэрполу закінулі супрацоўніцтва з рэжымам Лукашэнкі

У Бундэстагу адбыліся дэбаты па смяротным пакаранні ў Беларусі.

Дэпутаты Бундэстага на сваім пасяджэнні 22 сакавіка ўвечары аднагалосна асудзілі смяротнае пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў мінскім метро.

«Беларусь ёсць часткай Еўропы, а ў Еўропе няма месца смяротнаму пакаранню», — заявіў кіраўнік ведамства канцлера Ангелы Меркель Рональд Пафала (ХДС).

Пафала таксама падтрымаў шматлікія прапановы еўрапейскіх палітыкаў наконт пераносу месца правядзення чэмпіянату свету — 2014 па хакеі з Беларусі ў іншую краіну і

выказаў спадзяванне, што гэтае рашэнне будзе прынятае.

Пазіцыю Рональда Пафалы падзяляе дэпутат Бундэстага ад фракцыі «зялёных» Марылуіза Бек.

Яна таксама распаўсюдзіла заяву адносна Інтэрпола, адзначыўшы, што гэта арганізацыя «крочыць «пад руку з Лукашэнкам».

Марылуіза Бек пракаментавала фрагмент інтэрв’ю Лукашэнкі тэлекампаніі Russia Today. Калі размова зайшла пра смяротнае пакаранне Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва, Лукашэнка адзначыў, што расстрэлы былі непазбежнымі, пакаранне справядлівым і спаслаўся на станоўчую ацэнку расследавання справы з боку Інтэрпола.

У гэтай сувязі дэпутат у сваёй заяве для прэсы ставіць наступныя пытанні:

«Што прывяло Генеральнага сакратара Інтэрпола Рональда Ноўбла 11 траўня 2011 года ў Мінск, у той час як ЕС і Рада Еўропы спынілі ўсялякія кантакты на вышэйшым узроўні з беларускім рэжымам?

Як прыйшоў Інтэрпол да таго, каб прыняць без дакладнай праверкі прадстаўленыя беларускім КДБ так званыя „доказы“, добра ўсведамляючы, што Рада Еўропы ўжо ў 2004 годзе ўстанавіла, што сляды чатырох зніклых апанентаў рэжыму вядуць непасрэдна ў цэнта рэжыму?

Як атрымалася, што ў студзені 2012 года кіраўнік МУС Беларусі Анатоль Куляшоў, нягледзячы на забарону на ўезд у краіны ЕС, быў запрошаны для падпісання дагавору ў штаб-кватэру Інтэрпола ў Ліёне?»

Падчас дэбатаў у нямецкім парламенце, прысвечаных смяротнаму пакаранню ў Беларусі, прадстаўнік фракцыі левых Штэфан Лібіх, у цэлым асуджаючы расстрэлы Канавалава і Кавалёва, адзначыў, што ізалявацца ад Беларусі нельга; «Нам трэба працягваць дыялог, і мы не можам адмяніць кантактаў, нават у гэты цяжкі час».

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах12

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой61

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

«Узнікаюць уяўленні, што палітвязні мусяць быць стойкімі, сабранымі, удзячнымі. А рэальнасць розная». Пагаварылі з людзьмі, якія водзяць дэпартаваных літаральна за руку6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць