Улада1717

Афіцыйны прафсаюз «Нафтана» пагражае апазіцыянерам судом

у выпадку ўвядзення санкцый.

Першасная прафсаюзная арганізацыя ААТ «Нафтан» ад імя больш чым 12,5 тысячы работнікаў «катэгарычна асуджае заклікі кіраўнікоў асобных апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх арганізацый прымяніць эканамічныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі і байкатаваць тавары прадпрыемстваў нафтахімічнага комплексу». Пра гэта гаворыцца ў заяве першаснай арганізацыі ААТ «Нафтан» Белхімпрафсаюза, прынятай 21 сакавіка на пасяджэнні прафсаюзнага камітэта і размешчанай на сайце прадпрыемства.

Як падкрэсліваецца ў заяве, Белхімпрафсаюз неаднаразова заяўляў «аб антынароднасці кампаніі байкоту беларускіх тавараў і ўвядзення эканамічных санкцый, якая закране не толькі работнікаў прамысловых прадпрыемстваў, але і настаўнікаў, лекараў, студэнтаў, пенсіянераў, іншых грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай дзяржаўнай абароне».

«Дзякуючы напружанай і штодзённай працы горадаўтваральнага прадпрыемства ААТ «Нафтан» забяспечваюцца дастойныя ўмовы працы і адпачынку не толькі нашых работнікаў, але і многіх жыхароў горада Наваполацка, вобласці, краіны ў цэлым. Гэта павінны разумець і тыя, хто дазваляе сабе падобныя заявы, — адзначаюць у прафсаюзе. — Аднак 14 сакавіка ў інтэрнэце з'явіўся зварот сустаршыні Рады прадстаўнікоў Народных сходаў Івашкевіча В.А. да ўрадаў еўрапейскіх краін неадкладна ўвесці забарону на куплю і транспарціроўку беларускіх нафтапрадуктаў на свае тэрыторыі».

«З усёй адказнасцю заяўляем, што ў выпадку ўвядзення эканамічных санкцый з боку еўрапейскіх краін, якія пацягнуць за сабой зніжэнне даходаў прадпрыемства, скарачэнне вытворчасцяў і колькасці персаналу і як следства акажуць уплыў на недаатрыманне работнікамі гарантаваных калектыўным дагаворам выплат, мы пакідаем за сабой права, кіруючыся арт. 19 закона «Аб прафесійных саюзах» падаць зыскавую заяву аб кампенсацыі страт, прычыненых работнікам ААТ «Нафтан», да спсп. Івашкевіча, Уса (экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі), Калякіна (старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы свет»), Атрошчанкава (каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь») і іншых «актывістаў», што заклікаюць да ўвядзення санкцый супраць прадпрыемстваў і байкоту беларускіх тавараў», — гаворыцца ў прафсаюзным дакуменце.

Прафсаюзная арганізацыя ААТ «Нафтан» звяртаецца «да членаў грамадскіх арганізацый і палітычных партый, рабочых і служачых, якія не падтрымліваюць антырабочыя і абсурдныя заявы сваіх «лідараў», даць публічную ацэнку іх выказванняў супраць чалавека працы».

Каментары17

Цяпер чытаюць

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

«Усялякую заразу наносіце». Лукашэнка параіў жанчынам замест карыстання касметыкай ісці чысціць снег12

Гутэрыш папярэдзіў, што ААН можа пацярпець «непазбежны фінансавы крах»13

Зяленскі: Расійскіх удараў па аб'ектах энергетыкі амаль няма

Памерла Кэтрын О'Хара — мама Кевіна ў «Адзін дома»6

Разведка ЗША: Беларусь стала перадавым вайсковым плацдармам Расіі43

Аляксандра Субоціна вернуць на ранейшую працу1

Што «Наша Ніва» пісала ў гэтыя дні ў 2016, 2006, 1996?3

Каля Вячы пад Мінскам пабудуюць амаль 500 новых кватэр

Насельніцтва ЗША можа скараціцца ўпершыню ў гісторыі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ5

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць