Паводле законаў, арганізатары вулічнай акцыі павінны аплаціць ахову грамадcкага парадку, а таксама выдаткі, звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем і прыбіраннем тэрыторыі. Суму вызначаюць мясцовыя ўлады.
Пытанне пошуку грошай пакуль застаецца адкрытым. «Сёння будзем збіраць пасяджэнне аргкамітэта, каб вырашыць пытанне, як сумесна сабраць неабходную суму», — сказаў Івашкевіч.
Каментары