А медыкі ўздыхнулі з палёгкай.
«Светлы тон скуры зараз больш актуальны», — кажа Аляксандр Кірынюк, кіраўнік салона прыгажосці. Гэта тэндэнцыя прыйшла з Захаду. На паказах высокай моды часцей сустракаюцца мадэлькі з «адбеленымі» з дапамогай макіяжу тварамі, чымсьці таніраванымі ў «сонечныя» адценні.
Сам Кірынюк у салярый не ходзіць нават задарма, хоць мае яго пад бокам. Зрэшты, беларускаму «салярнаму» бізнесу яшчэ рана згортвацца.
«Большасць дзяўчат, якія ў гэтым не разбіраюцца, якія думаюць, што рыжая ці цёмная скура — гэта модна, будуць і далей хадзіць туды», — мяркуе стыліст.
Апантаных загарэлай скурай празвалі «танарэксікамі» (ад англ. «тан» — загар). Танарэксія — гэта своеасаблівая псіхалагічная залежнасць ад ультрафіялету. «Хварэюць» пераважна маладыя дзяўчаты, а таксама тыя, хто наведвае салярый часцей за 2 разы на тыдзень і больш за 10 хвілін.
Ультрафіялетавае выпраменьванне можна стаць прычынай развіцця раку скуры і іншых анкалагічных захворванняў. Таму салярый супрацьпаказаны ўладальнікам вялікай колькасці радзімак і пігментных плямаў.
Да таго ж, ультрафіялет разбурае калаген — бялок, адказны за эластычнасць скуры, што прыводзіць да фотастарэння. У выніку разам з роўным загарам вы рызыкуеце атрымаць дадатковыя 3—5 гадоў да вашага ўзросту.
Калі вы ўсё ж ідзяце ў салярый, то трэба выконваць частату і працягласць наведвання, якія адпавядаюць вашаму тыпу скуры. А таксама выкарыстоўваць ахоўную шапачку для валасоў, акуляры і «сцікіні» (налепкі на смочкі).
Альтэрнатывай салярыю можа быць імгненны загар. Гэта выйсце, калі вам карціць пахваліцца «шакаладнай» скурай, але няма часу і жадання падстаўляць цела пад ультрафіялет. З дапамогай адмысловага пісталета вас «пафарбуюць» у жаданы колер фарбай¬крэмам (на аснове выцяжкі з цукровага трыснягу). Такое «салодкае» пакрыццё трымаецца на скуры 4 дні і паступова змываецца. Цана — 180—200 тысяч рублёў.
Каментары