Канфіскацыя праведзена па запыце Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.
Фінансавая гвардыя Італіі канфіскавала актывы на суму звыш 1,1 мільярда еўра, што належаць сям’і былога лідара Лівіі Муамара Кадафі.
Канфіскацыя акцый кампаній, банкаўскіх рахункаў, рухомай і нерухомай маёмасці, што належыць сям’і Кадафі і сем’ям яго бліжэйшых прыхільнікаў, была праведзена па запыце Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе.
У прыватнасці, сярод канфіскаваных актываў — 1,25% акцый аднаго з найбуйнейшых італьянскіх банкаў Unicredit (эквівалентна 611 мільёнам еўра), 2,1% прамысловых групы Finmeccanica (41 мільён еўра), 0,58% акцый энергетычнага канцэрна Eni (406 мільёнаў еўра), 0,33% акцый кампаній аўтамабільнай групы Fiat (53 мільёна еўра), а таксама акцыі і футбольнага клуба «Ювентус».
Цяпер чытаюць
«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі
Каментары