Навука і тэхналогіі33

Планета Меркурый — як жалезны апельсін

Новыя звесткі ад касмічнага апарата Messenger.

Планета Меркурый выявілася не такой, якой яе раней сабе ўяўлялі навукоўцы: яна мае вялікае жалезнае ядро ​​і яшчэ нядаўна жыла актыўным тэктанічным жыццём.
Такія нечаканыя звесткі перадаў апарат NASA Messenger, які год таму выйшаў на арбіту вакол найбліжэйшай да Сонца планеты.

Гэта ніяк не вяжацца з цяперашнімі поглядамі на эвалюцыю планеты. Многія лічылі раней, што Меркурый павінен быць падобны да Месяца, што з-за маленькага памеру ён астыў вельмі хутка, у самым пачатку гісторыі Сонечнай сістэмы, і вялікую частку сваёй гісторыі быў мёртвай планетай.

Аднак кратары, якія ўзніклі на яго паверхні з-за астэроідных удараў, кажуць пра адваротнае. Складаючы карту гэтых кратараў з дапамогай лазерных вымярэнняў, каманда даследнікаў на чале з доктарам Марыяй Цубер з Масачусецкага тэхналагічнага інстытута заўважыла, што іх форма скажоная: ўнутраныя працэсы «паднялі» іх дно. А 

ў самага вялікага меркурыянскага імпактнага (гэта значыць утворанага ў выніку сутыкнення з метэарытам) кратара, Калорыс, з дыяметрам у паўтары тысячы кіламетраў, дно нават узнялося над яго бакамі.

Гэта сведчыць пра тое, што яшчэ доўгі час пасля ўсіх сутыкненняў Меркурый жыў актыўным тэктанічным жыццём.

Другі сюрпрыз не менш дзіўны. Навукоўцы выявілі, што ўнутраная

структура Меркурыя моцна адрозніваецца ад зямной ці марсіянскай.

Па-першае,

гэта адрозненне тычыцца яго ядра. Яно ​​ў яго незвычайна вялікае і амаль цалкам — з жалеза. Яго радыус складае каля 85% ад радыусу планеты, прычым, як лічаць навукоўцы, усярэдзіне ядра жалеза да гэтага часу вадкае.
Астатнія 15% прыпадаюць на знешнюю абалонку.

Фактычна Меркурый падобны на апельсін з тонкай скарынкай, толькі скарынка гэтая надзіва шчыльная.

Спрабуючы патлумачыць гэтую нечаканую шчыльнасць, навукоўцы выказалі здагадку, што

ядро ​​Меркурыя запакаванае ў абалонку з сульфіду жалеза. Гэты пласт, у сваю чаргу, аточаны тонкай мантыяй, а тая накрытая двума сотнямі кіламетраў крэмніевага скальнага грунту.

Наяўнасць такога незвычайнага серна-жалезнага пласта тлумачыць, дарэчы, незвычайна слабое магнітнае поле Меркурыя. Пры такой колькасці жалеза яно магло б быць і большым. Магнітнае поле ў планет выклікаецца рухам жалезных масаў усярэдзіне ядра, аднак калі ядро ​​аточанае тоўстым пластом электраправоднага сульфіду жалеза, токі, якія ўзнікаюць у гэтым пласце, будуць часткова экранаваць гэта магнітнае поле.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

Рубіа пра вайну ва Украіне: Насамрэч яна датычыцца Данбаса14

Наступнай ноччу Еўропа пераходзіць на зімовы час

Ігар Лосік расказаў, што не дало яму паехаць дахам у турме6

Зяленскі: Мы гатовы спыніць гэту вайну як найхутчэй

Трамп прыгразіў Украіне і Расіі пошлінамі 200 працэнтаў5

Шэкспір пісаў п'есы разам са сваім найвядомейшым канкурэнтам. Навукоўцы знайшлі новыя доказы2

Кіраўнік Пентагона загарэўся паставіць у сябе ў кабінеце глобус Эйзенхаўэра. Але па дарозе рэліквію растаўклі11

Праз больш чым 30 гадоў адсутнасці ў Беларусі зноў заўважылі прыкметы жыцця хахулі2

Украіна і Расія абвясцілі рэжым спынення агню ў раёне Алешак з 27 кастрычніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт32

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць