Грамадства

Масавыя допыты «маладафронтаўцаў»

Спэцслужбы распачалі новую хвалю ціску на незарэгістраваны «Малады фронт». У дачыненьні да двух актывістаў арганізацыі заведзеная крымінальная справа, адначасова па ўсёй краіне адбываюцца масавыя допыты сябраў моладзевага руху.

Спэцслужбы распачалі новую хвалю ціску на незарэгістраваны «Малады фронт». У дачыненьні да двух актывістаў арганізацыі заведзеная крымінальная справа, адначасова па ўсёй краіне адбываюцца масавыя допыты сябраў моладзевага руху.

Са сьведкаў у падазраваныя

12 сакавіка актывісты незарэгістраванага «Маладога фронту» Наста Палажанка ды Аляксей Янушэўскі былі перакваліфікаваныя са сьведкі ў падазраваных. Ім закідаецца ўсё той жа арт. 193-1 (удзел у незарэгістраванай арганізацыі). Справу вядзе сьледчы менскай гарадзкой пракуратуры Сяргей Грахоўскі. Аляксея дапытвалі ў панядзелак – «гутарка» ў гарадзкой пракуратуры расьцягнулася на чатыры гадзіны. Насту дапытвалі сёньня ў прысутнасьці бацькі і сацыяльнага пэдагога гімназіі, дзе вучыцца дзяўчына. Лідэры арганізацыі не выключаюць, што у бліжэйшы час падзеляць лёс Палажанкі і Янушэўскага.

«Cьпіс Палажанкі»

13 сакавіка супрацоўнікі гарадзенскага КДБ наведалі гарадзкія навучальныя ўстановы, дзе пагутарылі зь пяцьцю дзяўчынамі. Зь непаўнагадовымі Вольгай Смалянчук, Яўгеніяй Шасьцераковай ды Вольгай Галубец размаўлялі ў іхных школах. З Хрысьцінай Марчук і дзяўчынай, чыё імя невядомае, размаўлялі ў дэканаце філялягічнага факультэту ўнівэрсытэту.

Дзяўчатам паведамілі, што іх імёны былі ў сканфіскаваным падчас ператрус на кватэры Насты Палажанкі сьпісе. Невядомая дзяўчына пры гэтым заявіла, што ня мае ніякага дачыненьня да арганізацыі. Кадэбэшнікаў цікавілі зьвесткі пра арганізацыю – сяброўства, статут, старшынёўства і г. д. Пытаньняў пра будучыя акцыі апазыцыі не задавалі.

Магілёўскія допыты

У Магілёве цягам апошніх дзён на допыты ў мясцовы КДБ выклікалі сем чалавек. Сьледчых Грыбайлу, Ішчынку ды Курпачэнку цікавілі тыя ж пытаньні, што і іхных гарадзенскіх калегаў: абласныя ды сталічныя структуры «МФ», хто кіруе арганізацыямі, якое дачыненьне да арганізацыі мае асабіста той, каго дапытваюць. Антона Усьцімчука, Тацяну Буланаву, Максіма Азарава і непаўнанагадовага Расьціслава Панкратава дапытвалі ў якасьці сьведак па справе «дзейнасьці ад імя незарэгістраванай арганізацыі». З магілёўскай спэцкамэндатуры ў абласны КДБ выклікалі на допыт Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне за палітычнае графіці. Учора быў дапытаны Кірыла Паражынскі. Крысьціна Шацікава чакае выкліку на допыт.

13 сакавіка ўвечары Антон Усьцімчук быў затрыманы з пакункам улётак да сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі. Разам зь ім быў затрыманы Андрэй Дзьвігун, якога пасьля праверкі дакумэнтаў адпусьцілі.

Допыт мастоўскага дэпутата

У Мастах у якасьці сьведкі дапыталі дэпутата мясцовага раённага савету Зьмітра Кухлея. Дзеля гэтага з Ваўкавыску адмыслова прыехаў маёр КДБ Васіль Барысік. Допыт адбываўся ў раённай пракуратуры. Маёра Камітэту дзярбясьпекі цікавілі пытаньні, датычныя Корбана і Хведарука, ды агульная інфармацыя пра дзейнасьць арганізацыі.

У Жлобіне дапытвалі на загад зь Менску

Супрацоўнікі мясцовай управы КДБ дапыталі былога актывіста незарэгістраванага «Маладога фронту» Эдуарда Зелянкова. У якасьці сьведкі яго некалькі гадзінаў выпытвалі пра кіраўніцтва арганізацыі, пра дзейнасьць моладзевага руху. Допытам кіраваў гомельскі супрацоўнік КДБ, які спасылаўся на загад са сталіцы. Таксама былы дапытаныя яшчэ некалькі актывістаў арганізацыі, сярод якіх непаўнагадовы Кірыл Атаманчык, які на допыт зьявіўся разам з бацькам. 14 сакавіка адбудзецца допыт шэрагу жлобінскіх моладзевых актывістаў.

Нагадаем, што крымінальная справа ў дачыненьні да лідэраў незарэгістраванайарганізацыі «Малады фронт» Зьмітра Федарука ды Алега Корбана паводле арт. 193-1 «Дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» была распачатая 4 лютага. У той дзень адбылося масавае затрыманьне рэгіянальных лідэраў арганізацыі.

Нягледзячы на тое што падчас апошніх допытаў большасьці дапытаных задавалі агульныя пытаньні пра дзейнасьць арганізацыі, сябры незарэгістраванага «Маладога фронту» ўпэўненыя, што рэзкае ўзмацненьне рэпрэсіяў, відавочна зьвязанае з будучымі акцыямі, якія адбудуцца 19 і 25 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

Украінцы знішчылі расійскі самалёт і радыёлакацыйны комплекс у акупаваным Крыме4

У Мінску адкрыўся рэстаран-музей піва. У ім чатыры тэматычныя залы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць