Усяго патроху3939

«Стан крытычна цяжкі»: у Арыны Вячоркі інсульт

Арына трапіла ў шпіталь у Вільні. Яна ў коме.

У Арыны Вячоркі абшырны інсульт, яна ў коме. Дактары не абнадзейваюць сям’ю.

Інсульт здарыўся з Арынай у Вільні, дзе яна перасаджвалася з Мінска на самалёт у Барселону. Там яе мелі сустрэць дачка Радаслава і ўнук Даніла. Перад самым адлётам ёй стала дрэнна. Цяпер яна ў рэанімацыі шпіталю Ладзінай.

— Стан пацыенткі крытычна цяжкі. На дадзены момант яна забяспечаная ўсім неабходным.
Ёй прадстаўленая дапамога высокакваліфікаваных спецыялістаў. Гэта шпіталь, які спецыялізуецца на такіх паталогіях. Яна не грамадзянка Літвы, але ўся неабходная медычная дапамога ёй прадастаўленая — на падставе агульных прынцыпаў гуманнасці, паводле ўсіх патрабаванняў першай дапамогі. Мы падтрымліваем кантакт з блізкімі, калі яны прыбудуць у Літву. Магчыма, ім спатрэбіцца дапамога дзеля юрыдычных фармальнасцяў альбо перакладу, — паведамілі ў Першым аддзеле рэанімацыі і інтэнсіўнай тэрапіі Рэспубліканскага Віленскага універсітэцкага шпіталю.

Арына Вячорка — ветэран адраджэнскага руху, заснавальніца рыцарскага клуба ў Беларусі і музычны прад’юсар. 14 красавіка ёй будзе 51 год.

У Арыны трое дзяцей. Дактары паінфармавалі іх пра стан маці. Старэйшыя — дачка Радаслава і сын Франак — вылятаюць у Вільню. Малодшая дачка, 14-гадовая Ружана, візы не мае. 22 сакавіка яе з бацькам, палітыкам Вінцуком Вячоркам, знялі з цягніка, які ехаў у Варшаву. Вінцуку Вячорку паведамілі, што ён невыязны.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік «МЛ Віцебск» пра мэты клуба: Выйграць чэмпіянат, Кубак і Суперкубак, а таксама прайсці ў групавы этап аднаго з еўракубкаў1

«Камунарка» выпусціла цукеркі для мужчын з нечаканай начынкай4

Марыя Калеснікава і Вераніка Цапкала сустрэліся ўпершыню за 5 гадоў ФОТЫ33

У Беларусі ўвялі змены для аўтаўладальнікаў пры праходжанні тэхагляду

Амерыканскі фігурыст выканаў на Алімпіядзе элемент, які 50 гадоў быў забаронены, — за яго не даюць балаў, але гледачы ў захапленні ВІДЭА8

Працавала з КДБ праз іншага беларуса і ўжо служыла ў Мінабароны Украіны. Новыя дэталі ў справе Іны Кардаш3

Коміку Нурлану Сабураву можа пагражаць ад 7 да 12 гадоў у Казахстане па артыкуле «Наёмніцтва»9

Калеснікава: «Словы «даўбіць-даўбіць-даўбіць» выклікаюць нейкае шаленства». А яна мела на ўвазе іншае36

Таццяна з Карэліцкага раёна праз тыкток адстаяла сельскую краму «Родны кут»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх5

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць