Улада

Лукашэнкаўцы аказаліся ў меншасьці

5 сакавіка «Эўраньюс» кожныя паўгадзіны круціла кадры з баранавіцкага Дому афіцэраў. Мясцовы «Інтекс-ТВ» не згадаў пра падзею ані словам.

Падчас сустрэчы А.Мілінкевіча з жыхарамі Баранавіч, пралукашэнкаўскі пікет стаяў у недазволеным уладаю для іншых пікетоўнікаў месцы.

Фота Руслана Гарбачова

Падчас другога прыезду Мілінкевіча ў Баранавічы 5 сакавіка мясцовае чынавенства вырашыла рэабілітавацца. Але нарабіла яшчэ большай пагалоскі. На наступны дзень «Эўраньюс» кожныя паўгадзіны круціла кадры з баранавіцкага Дому афіцэраў, дзе адбывалася сустрэча з адзіным. Мясцовы тэлеканал «Інтекс-ТВ», які таксама вёў здымкі, не згадаў пра падзею ані словам.

Найперш людзей абурыла тое, што мясцовыя вэртыкальшчыкі парушылі сваю ж пастанову. Паводле яе, больш за пяць гадоў пікеты і мітынгі ладзяцца ў Маладым ці Старым парках. Гэтым разам пікетоўцам ад БРСМу дазволілі вольна бегаць з расьцяжкамі вакол будынку.

Некалькі плякатаў былі добра падрыхтаваныя, адна расьцяжка нават па-беларуску: «Моладзь супраць Мілінкевіча». Напачатку БРСМаўцы жартавалі й фатаграфавалі адзін другога на мабільныя тэлефоны.

Шмат хто, праходзячы ўздоўж пратэстуючых, кляў іх ды задаваў знаёмае кожнаму апазыцыянэру пытаньне: «Колькі вам заплацілі?». Зрэдчас чуліся зьдзіўленыя галасы: «Здароў! Ты што, за Бацьку?» Нейкі чалавек у пашарпанай куртцы са штучнай скуры трымаў плякат «Предприниматели против Милинкевича». Падскочыў знаёмы: «Гэты жыве на суседзкай са мною вуліцы! Апівоша апівошаю. Колькі гадоў нідзе не працуе… Калі ж ты прадпрымальнікам стаў?» «Нядаўна», — не сумеўся «прадпрымальнік».

Сярод БРСМаўцаў шмат хто апускаў долу вочы, калі бачыў сваіх знаёмых сярод тых, хто прыйшоў на сустрэчу з адзіным кандыдатам. Адна справа за чаркай сам-насам клясьці ўладу, а другая — знайсьці мужнасьць адмовіцца ад удзелу ў правакацыі.

Каля трыццаці пікетоўшчыкаў патрапілі ў залю. На пачатку сустрэчы ў Мілінкевіча «раптоўна» адключыўся мікрафон, а ў руках «правільнай» моладзі зьявіўся гукаўзмацняльнік. Акрамя воклічу «Лукашэнка — прэзыдэнт» тыя нічога згадаць ня здолелі. Кіравала імі некалькі чалавек, сярод якіх пазналі дэканшу ўнівэрсытэту, што за тыдзень да гэтага прымала актыўны ўдзел у адлічэньні моладзевага актывіста Сяргея Марчыка.

Мікрафон уключылі пасьля пагрозы вывесьці людзей з залі на вуліцу і правесьці сустрэчу там. Але міліцыянты ніяк не хацелі ісьці ў залю і спыніць правакацыі. З рацыі аднаго чулася: «Паспрабуйце толькі пайсьці…»

Самі маладзёны з БРСМу не разумелі, што іх улада выкарыстала ў сваіх мэтах. Калі б здарылася што ў залі, куды набілася больш за 800 чалавек, дык ад тых трыццаці мала што засталося б. Ня выратавалі б іх нават тры аўтобусы АМАПу, што дзяжурылі за колькі кварталаў, — праходы былі забітыя.

Мілінкевіч здолеў узяць сытуацыю пад кантроль і нават прапаноўваў крыкунам задаваць пытаньні кожнаму паасобку.

Тыя, хто прыйшоў паслухаць, ушчувалі правакатараў. Старая настаўніца пазнала ў адным свайго вучня: «Ты ж ледзь 9 клясаў скончыў».

Па нейкім часе правакатары пакінулі залю. Адзін, сыходзячы, шпурнуў у залю стос улётак за Лукашэнку. Невядома, дзеля чаго, бо яны ня мелі выходных зьвестак і адразу ж зацікавілі наглядальнікаў ад АБСЭ.

Па заканчэньні сустрэчы, перад ад’ездам адзінага, ужо на вуліцы поклічы праз узмацняльнік «Лукашэнка, Лукашэнка» прысутныя заглушылі плясканьнем і воклічамі «Мілінкевіч, Мілінкевіч».

Гэты канфлікт настроіў адзін проці аднаго знаёмых. Шмат хто з былых сяброў ужо ніколі не павітаецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы выявілі забойцу пяці мільярдаў марскіх зорак1

Расію асвісталі на адкрыцці Паралімпіяды4

Чаму жанчыны часцей пакутуюць на мігрэнь, а мужчыны — на інфаркты?2

МЗС Азербайджана падзякаваў Беларусі за салідарнасць супраць іранскіх дронаў5

Кляшчы — іх улюбёная ежа. Навукоўцы пацвердзілі эфектыўнасць гэтых птушак у змаганні з небяспечнымі насякомымі7

Беларускія ўдзельнікі прайшлі на адкрыцці Паралімпіяды пад чырвона-зялёным сцягам ФОТАФАКТ32

На польскім аўкцыёне за 700 еўра прадаюць старадаўнюю кнігу з беларускай парафіі. Як такія рарытэты могуць вывозіць за мяжу?10

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны29

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць