Пра гэта ў сувязі з апошнімі навінамі з Беларусі, што паступілі ў Берлін, заявіла дэпутат Бундэстага Марылуізэ Бэк.
Што да вызвалення
Нямецкі парламентарый пры гэтым заўважыла, што вызваленне палітыка падаецца дыктатарам як «памілаванне» ў сувязі з прашэннем Саннікава і нібыта прызнаннем ім уласнай віны. Такім чынам апанентаў рэжыму спрабуюць дыскрэдытаваць і выключыць з палітычнага жыцця.
Марылуізэ Бэк пры гэтым адзначыла, што
памілаванне абвешчанае ўсяго праз чатыры тыдні пасля скандальнага загаду аб расстрэлах двух маладых людзей, чыя віна з пункту гледжання прававых крытэраў не даказаная.
«Застаецца спадзявацца, што незалежна ад радасці ў сувязі з вызваленнем памяць заходніх дэмакратаў не будзе кароткай», — гаворыцца ў заяве дэпутата Бундэстага.
Каментары