Грамадства22

Лукашэнка: Грамадзян, якія будуюць жыллё, дакрэдытуюць на ранейшых умовах

Грамадзян Беларусі, якія будуюць жыллё, дакрэдытуюць на ранейшых умовах. Як паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка 17 красавіка падпісаў указ № 184, якім уносяцца дапаўненні і змяненні ў некаторыя ўказы кіраўніка дзяржавы, што рэгулююць сферу жыллёвага будаўніцтва.

Сутнасць дакумента ў тым, што прадастаўленне льготных крэдытаў грамадзянам, якія заключылі крэдытныя дагаворы да ўступлення ў сілу ўказа ад 6 студзеня 2012 года нумар 13 «Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў», і суправаджэнне гэтых крэдытных дагавораў у межах тэрміну іх дзеяння будуць ажыццяўляцца на ўмовах, прадугледжаных заключанымі крэдытнымі дагаворамі і дзеючым на момант іх заключэння заканадаўствам (з улікам прадастаўлення адтэрміноўкі ў адпаведнасці з ч.2 падпункта 1.12 пункта 1 указа № 13).

Акрамя таго, у адпаведнасці з указам за ваеннаслужачымі, супрацоўнікамі Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях (незалежна ад звання), якія праходзяць службу па кантракту, захоўваюцца асноўныя ўмовы атрымання льготных крэдытаў,
што раней былі прадугледжаны ўказам ад 3 красавіка 2008 года нумар 195 «Аб некаторых сацыяльна-прававых гарантыях для ваеннаслужачых, суддзяў і пракурорскіх работнікаў». У прыватнасці, за імі захоўваецца права на атрыманне льготных крэдытаў пад 5 працэнтаў гадавых.

Замацоўваецца права ваеннаслужачых, супрацоўнікаў Следчага камітэта, органаў унутраных спраў, фінансавых расследаванняў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а таксама пракурорскіх работнікаў і суддзяў, якія прыбылі ў Мінск і населеныя пункты Мінскага раёна ў сувязі з назначэннем на пасады, быць прынятымі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў незалежна ад тэрміну пражывання ў Мінску і Мінскім раёне.

Дакументам таксама ўдакладняюцца асобныя нормы ўказа ад 3 красавіка 2008 года нумар 195 «Аб некаторых сацыяльна-прававых гарантыях для ваеннаслужачых, суддзяў і пракурорскіх работнікаў» з улікам практыкі яго прымянення (у частцы аплаты расходаў па праезду і пражыванню ваеннаслужачым, якія навучаюцца ў іншых дзяржавах, захавання за сем’ямі загінуўшых (памерлых) ваеннаслужачых права знаходзіцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў па месцы загінуўшага (памерлага) ваеннаслужачага).

Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Дакументальны фільм рэжысёра з Баранавічаў Андрэя Куцілы пакажуць на Венецыянскім кінафестывалі1

Вар'яцтва на аўкцыёне: за мінскую падсобку змагаліся 173 чалавекі

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова81

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш10

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам14

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць