Грамадства55

Хто ахоўвае Канавалавых? Віцебская міліцыя адхрышчваецца

Пасьля арышту абвінавачанага ў сэрыі тэрактаў у Віцебску і Менску Дзьмітрыя Канавалава да яго бацькоў прыставілі ахову, якая ня зьнятая і дагэтуль.

Адрозна ад Канавалавых, сваякоў іншага саўдзельніка арганізацыі выбухаў — Уладзіслава Кавалёва — пад ахову ніхто ня браў. Высьветліць тэлефонны нумар Канавалых, каб даведацца, ці ахоўваюць іх зараз, не ўдалося — у службе 109 паведамілі, што «абанэнт закрыты для даведкі».

У аддзяленьні інфармацыі і грамадзкіх сувязяў пры Ўпраўленьні ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканкаму запэўнілі, што міліцыя да аховы Канавалавых ня мае ніякага дачыненьня:

«Ну, гэта пытаньне зусім не да нас. Вы ж павінны разумець, што ў гэтай справе ня нашы структуры задзейнічаныя. Таму тут трэба зьвяртацца ў іншыя органы, якія былі задзейнічаныя ў выкрыцьці тэракту — мабыць, пракуратура, Камітэт дзяржбясьпекі ды іншыя».

Карэспандэнт: «То бок, ахоўвае Канавалавых не міліцыя?»

«Не, гэта ня наша кампэтэнцыя...».

Па рэкамэндаваных міліцыянтамі адрасах размаўляць на тэму аховы сям’і Канавалавых адмовіліся, параіўшы даслаць пісьмовы запыт.

Юрысты тлумачаць, што ахова можа быць прыстаўленая па заяве канкрэтнага чалавека ў тым выпадку, калі яму пагражае небясьпека.

Бацькі Канавалава дыстанцыяваліся ад кантактаў з журналістамі, не зьяўляліся на судовы працэс, таму невядома, ці накіроўвалі яны ў адпаведныя органы просьбу забясьпечыць іх аховай. Але вядома, што маці і сястра Кавалёва нічога падобнага не прасілі. Здымаюць ахову, як паказвае практыка, гэтаксама пасьля пісьмовай просьбы заяўніка.

Нягледзячы на тое, што сьмяротны прысуд у адносінах да Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва прыведзены ў выкананьне больш за месяц таму, кватэра Канавалавых і яны самі па-ранейшаму ахоўваюцца людзьмі ў цывільным.

Пэнсыянэр Уладзімер Шмакаў жыве акурат над кватэрай Канавалавых. Кажа, што часта бачыць бацьку і маці Дзьмітрыя — практычна ўвесь час у суправаджэньні людзей у цывільным:

«Бачымся ўвесь час. Мы зь імі суседзі праз кватэру: яны перадапошнія на першым паверсе, а я — першы на другім паверсе. То бок, наша 55-я кватэра, а іхняя — 53-я. Але амаль не кантактуем: такое гора, такі удар, з кім тут чым дзяліцца? Яны і раней асабліва ні з кім не сябравалі, не магу такога згадаць. Як з намі, дык розьніца ва ўзросьце істотная: мы ўжо пэнсыянэры, а яны яшчэ адносна маладыя. Дзеда іх добра ведаў, дзед прыкладна маіх гадоў быў, памёр ужо...

Пільнуюць іх пастаянна. Нават калі маці ці бацька выгульваюць сабаку, пры іх кожны раз прыстаўленае суправаджэньне, кшталту аховы. Я дагэтуль не магу зразумець: які сэнс у гэтым, дзеля чаго? А 6-й раніцы адна машына прыходзіць, у ёй пастаянна два хлопцы. Як толькі Канавалавы выходзяць, тыя за імі сьледам. Ведаю, бо машына стаіць якраз пад нашым вакном ці з тарца дома. Потым з абеду заступае другая зьмена, і таксама да 9-й-10-й вечара сядзяць, пільнуюць. З тэлефоннай сувязьзю таксама не зразумела: альбо іх адсеклі наўмысна, альбо можа яны самі блякавалі, каб не турбавалі».

Каментары5

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі шасцярых грузінаў асудзілі за любоў да рускай класікі2

У Гомелі пенсіянер паўстагоддзя захоўваў рэвальвер узору 1895 года. На яго данёс сын5

«Лепш выкінуць, чым аддаць?» Фермер паказаў, як выкідае клубніцы, і выклікаў абурэнне17

«Я 400 даляраў аддала, каб іх патруціць, а людзі гадуюць!» Кім людзі замяняюць катоў і сабак праз алергію

«Кітаянка» абяцала навучыць жыхара Добруша добра зарабляць. Але зарабіла толькі сама

«Саўдэпаўскі адпачынак па кошце пяці зорак у Турцыі». Беларуска выклікала дыскусію, раскрытыкаваўшы санаторый на Нарачы12

У Шумілінскім раёне да школы прыйшло медзведзяня ВІДЭА1

Офіс Ціханоўскай: Паводзіны Харысавай нельга апраўдаць ціскам34

Трамп заявіў, што пагадненне ЗША з Іранам плануецца падпісаць у нядзелю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў12

Беларусы на першым месцы ў рэгіёне па смяротнасці ад хвароб сэрца і сасудаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць