Здарэнні44

Справа экс-намесніка міністра Куляшова: дастаткова доказаў для суда

Але расследаванне яшчэ працягваецца, частка сведкаў за мяжой.

«Надта шмат працы ўжо зроблена, і нямала яшчэ наперадзе. Справа ў тым, што там многа эпізодаў, якія сведчаць пра яго [Яўгена Полудня] злоўжыванні, — заявіў старшыня Следчага камітэта Баларусі Валерый Вакульчык у інтэрв’ю «Советской Белорусіі».

— Шэраг эпізодаў фактычна ўжо даказаныя, іх хоць зараз можна прадстаўляць у суд, іх дастаткова для асуджэння.

Але ёсць яшчэ некалькі накірункаў яго незаконнай дзейнасці, расследаванне па якіх абцяжарваецца тым, што шэраг сведкаў часова знаходзіцца за мяжой».

Вакульчык не стаў раскрываць падрабязнасці злачынстваў.

«Коратка скажу, што ён аддаваў распараджэнні і прымаў рашэнні, якія выходзілі за межы яго паўнамоцтваў, прычым рабіў гэта ў асабістых мэтах і ў парушэнне закона. І атрымліваў за гэта незаконныя ўзнагароджванні».

Нагадаем, крымінальнай справы па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да Яўгена Полудня была распачатая 8 снежня 2011 года, у гэты ж дзень ён быў узяты пад варту. Падчас расследавання выявіліся новыя акалічнасці, якія далі падставу распачаць яшчэ адну крымінальную справу — па ч.3 арт.426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў асобай, якая займае адказнае становішча). Справы аб'ядналі.

Яўген Полудзень 27 снежня быў вызвалены ад пасады намесніка міністра ўнутраных спраў — начальніка міліцыі грамадскай бяспекі і звольнены з органаў унутраных спраў у запас Узброеных Сіл у сувязі са здзяйсненнем правінаў, што дыскрэдытуюць званне супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Як паведамлялася ранней,

тэрмін расследавання крымінальнай справы і тэрмін утрымання абвінавачанага пад вартай працягнуты да 6 чэрвеня 2012 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Усе навіны →
Усе навіны

Рэпэр Лайтовы з поспехам прэзентаваў свой альбом на беларускай мове5

Бацькі выкрыкваюць гэтае імя, каб спыніць істэрыкі дзяцей — і трук працуе4

Беларуская спявачка раскруцілася ва Украіне. А цяпер спявае пра «любоў» Беларусі і Расіі6

Зніклага ў Гродне падлетка знайшлі мёртвым7

У Польшчы катастрофа: не ведаюць, куды падзець бульбу. Цэны ўпалі да смешнага20

Бяляцкі расказаў пра адзіны ліст ад дзяржорганаў, дзе яму паведамілі пра Нобелеўскую прэмію — ад падатковай6

Шматдзетную маці запісалі ў дармаеды і налічылі ёй 700 рублёў

Што часцей за ўсё становіцца прычынай інсультаў да 45 гадоў

ЗША самі пачынаюць блакаду Армузскага праліву34

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Чацвёртую лінію мінскага метро павядуць у Дражню. А «Сляпянка» і «Даўгабродская» змянілі сваё месца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць