Музыка22

Беларусы маюць дзве «Марсельезы»

220 гадоў таму быў створаны славуты рэвалюцыйны гімн.

Вайсковы інжынер Ружэ дэ Ліль напісаў будучы гімн Францыі за адзін вечар – 25 красавіка 1792 года. Спачатку песня звалася “Вайсковы марш Рэйнскага войска”.

30 ліпеня ў Парыж увайшоў Марсельскі дабраахвотніцкі батальён, які хорам спяваў гэтую песню -- так і з’явілася яе другая, куды больш вядомая назва.
24 лістапада 1793 года “Марсельеза” стала афіцыйным гімнам Францыі.

У ХІХ стагоддзі, калі хваля рэвалюцый кацілася па Еўропе,

амаль у кожнай краіне з’явілася свая версія песні, у перакладзе.
Ружэ дэ Ліль працягваў пісаць песні да самай смерці ў 1836 годзе. У зборніку “Французскія песні”, які выйшаў у 1825 годзе, можна ўбачыць болей за 50 песняў на музыку дэ Ліля.

У гісторыі “Марсельезы” было шмат цікавых момантаў – ад абвяшчэння яе гімнам, да забароны ў часы Другой сусветнай вайны.

Французы крытыкавалі яе за празмерную жорсткасць, але любыя спробы змяніць гімн не далі вынікаў.
У 1970-я арыгінал тэкста выкупіў французскі шансанье Серж Гэнзбур, вядомы сваёй эпатажнасцю, і перарабіў нацыянальны гімн, стварыўшы ягоную рэгей-версію, якая абурыла французскае грамадства, але на канцэртах яе ўсё адно спявалі хорам.

У Беларусі свае "Марсельезы" было ажно дзве: першая звалася "Ад веку мы спалі", і яе тэкст напісаў паэт Аляксандр Мікульчык, які друкаваўся ў "Нашай Ніве". Пэўны час песня лічылася народнай:

Адвеку мы спалі і нас разбудзілі,
Пазналі, што трэба рабіць,
Што трэба свабоды, зямлі чалавеку,
Што трэ’ лепшай долі здабыць

Бо што ж то за марная доля такая
Для іншых карысці працуй
Па нашых абшарах чужынец гуляе
А ты ў родным краі гаруй.

А

другой "Марсельезай" стаў верш Максіма Багдановіча "Пагоня",
які з канца 1980-х часцяком спяваюць на мелодыю французскага гімна.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Германія рыхтуецца афіцыйна абвінаваціць Расію ў падрыхтоўцы атакі ў Лейпцыгу і ўвесці «маштабныя санкцыі»11

У ЗША маці застрэліла 11‑месячнага сына, каб бацька ніколі не атрымаў над ім апеку4

На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10

Чаму ў Мінску ўсё часцей можна сустрэць дзікіх жывёл?1

КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17

У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы6

Лукашэнка сустрэўся ў Маскве з Пуціным4

Пад Магілёвам 18‑гадовы п’яны кіроўца перакуліў аўтамабіль з пяццю падлеткамі ўнутры

Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?8

Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць