Здарэнні77

Юнака — героя скандальнага відэа, знятага 1 мая ў Калінкавічах, выпісалі са шпіталя

Глядзіце яшчэ: Калінкавіцкі РАУС: Пры затрыманні шыі нікому не зламалі.

Жахлівае відэа з'явілася ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» пасля святкавання ў Калінкавічах (Гомельская вобласць) 1 Мая. На вачах гараджанаў супрацоўнікі міліцыі ўткнулі акрываўлены твар маладога чалавека ў тратуар. Паведамлялася, што маладога чалавека даставілі пасля «сустрэчы» з вартавымі парадку ў раённую бальніцу з пераломам шыі і знявечаным тварам.

У Калінкавіцкай раённай бальніцы паведамілі, што 17-гадовага юнака 3 мая выпісалі з хірургічнага аддзялення на амбулаторнае лячэнне. У бальніцы ён знаходзіўся каля двух сутак. Пераломаў шыі, сківіцы ці пад'язычнай косткі ў яго не выяўлена. «На амбулаторнае лячэнне, таму што стаматолагі выключылі пералом — двойчы глядзелі. Лор-урачы таксама паталогіі не знайшлі. Не выявіў і неўролаг чэрапна-мазгавой траўмы. У яго ўдары і сінякі — на твары, на шыі. Таму і выпісалі на амбулаторнае лячэнне», — сказалі ў бальніцы.

Выканаўца абавязкаў начальніка калінкавіцкай міліцыі Аляксандр Сівак адзначыў, што супрацоўнікі міліцыі вымушаны былі прымяніць сілу. «Паміж маладымі людзьмі завязалася бойка. З мэтай спынення парушэння грамадскага парадку да аднаго з іх прыменена фізічная сіла. Гэта была ахова грамадскага парадку 1 мая. А як, па-вашаму, няхай бы бойка працягвалася і завязалася масавая бойка?» — сказаў ён.

Паводле слоў Сівака, 17-гадовы юнак накіраваны на судова-медыцынскую экспертызу. У дачыненні да яго, а таксама да супрацоўнікаў міліцыі, якія прымянілі сілу, вядзецца праверка. «У дачыненні да юнака будзе прымацца рашэнне на падставе Адміністрацыйнага кодэкса. Ён непаўналетні. Падчас медыцынскага агляду стала вядома, што ён быў у стане алкагольнага ап'янення. Апрача таго, не падпарадкаваўся супрацоўніку міліцыі. І наконт яго затрымання матэрыял знаходзіцца ў Следчым камітэце — у дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі. Следчы камітэт правярае правамернасць прымянення фізічнай сілы з боку міліцыі, мы — у дачыненні да непаўналетняга ў адміністрацыйным парадку».

4 мая відэа і паведамленне ў інтэрнэце з Калінкавічаў пракаментаваў на прэс-канферэнцыі і першы намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС Беларусі Іван Курбакоў. Ён заявіў, што канфлікт паміж дзвюма кампаніямі адбыўся па-за месцам правядзення першамайскіх мерапрыемстваў. У адной з іх і быў п'яны непаўналетні хлопец з дзяўчынай. Менавіта дзяўчына выклікала міліцыю і выклала пасля відэа ў інтэрнэце. Курбакоў не выключыў магчымасці распачынання ў дачыненні да юнака крымінальнай справы за супраціўленне супрацоўнікам міліцыі і хуліганства.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

Каршэрынгавы аўтамабіль у Мінску літаральна пайшоў пад зямлю1

На надзвычай аварыйным участку дарогі паміж Мінскам і Барысавам абмяжуюць хуткасць

75‑гадовую мінчанку асудзілі за «замах на садзейнічанне экстрэмізму»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень5

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць