Грамадства

Старшынёй Мінскай гарадской калегіі адвакатаў абраны Аляксей Швакаў

Як паведамляе афіцыйны сайт рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання «Беларускі Хельсінскі камітэт», выбары новага старшыні МГКА прайшлі на агульным сходзе членаў калегіі 26 красавіка. Прапановы па кандыдатурах на пасаду старшыні калегіі ўнесла Міністэрства юстыцыі. Гэта прадугледжана законам «Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці ў Беларусі», які набыў моц з 6 красавіка.

Прэтэндэнтаў на пасаду старшыні МГКА было двое — Аляксей Швакаў і Сяргей Буякевіч. Большасць галасоў набраў Аляксей Швакаў. З яго абраннем Мінюст пагадзіўся.

Раней старшынёй сталічнай калегіі адвакатаў быў Аляксандр Пыльчанка, які займаў гэтую пасаду з красавіка па снежань 2011 года. Прэтэнзіі ў Мінюста да Пыльчанкі з’явіліся пасля таго, як ён выступіў з крытычнымі заўвагамі аб сітуацыі ў беларускай адвакатуры. Так, 18 лютага 2011 года Пыльчанка, каментуючы рашэнне Мінюста аб пазбаўленні ліцэнзій чатырох адвакатаў МГКА — абаронцаў фігурантаў справы аб масавых беспарадках у Мінску ў дзень прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, выказаў занепакоенасць незалежнасцю беларускіх адвакатаў. Неўзабаве пасля гэтага загадам міністра юстыцыі ён быў выключаны са складу Кваліфікацыйнай камісіі па пытаннях адвакацкай дзейнасці.

Заява аб спыненні сваіх паўнамоцтваў на пасадзе старшыні МГКА была напісана Пыльчанкам 2 верасня 2011 года пасля таго, як Мінюст вынес пастанову аб яго датэрміновым адкліканні.

Пастанова Мінюста аб датэрміновым адкліканні старшыні МГКА была разгледжана 22 кастрычніка на агульным сходзе членаў калегіі. Таксама разглядалася ўласная заява Пыльчанкі аб спыненні паўнамоцтваў. Рашэннем агульнага сходу ён быў вызвалены ад пасады. Новым старшынёй абраны Андрэй Санковіч.

24 кастрычніка Мінюст абвясціў аб прыпыненні дзеяння рашэнняў агульнага сходу членаў МГКА і прызначыў праверку выканання рэгламента агульнага сходу. Па выніках праверкі Мінюст накіраваў у Рэспубліканскую калегію адвакатаў ліст аб тым, што пры правядзенні сходу былі дапушчаны парушэнні парадку яго правядзення. Аднак не ставілася пад сумненне правамоцнасць агульнага сходу пры разглядзе заявы Пыльчанкі аб датэрміновым спыненні яго паўнамоцтваў і пастановы Мінюста аб датэрміновым адкліканні старшыні МГКА.

Да 26 красавіка 2012 года пасада старшыні МГКА была вакантная, абавязкі старшыні выконваў яго намеснік Яўген Гермянчук.

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

Беларусам збіраюцца дазволіць паляваць яшчэ на адну жывёліну

У Мінску ёсць дзіўны пераход са святлафорам, які вядзе ў тупік. Чаму так?6

«Занадта старонні чалавек». Леаніду Судаленку патлумачылі, чаму яму не скажуць пра прычыны прызнання ягонай тыкток-старонкі «экстрэмісцкай»1

Прапагандыст Ігар Тур атрымаў «мыш ганьбы» — што гэта ўвогуле такое?6

На рынку ў Табарах пад Мінскам можна набыць скрынку бананаў усяго за 10 рублёў. Аднак гарантый няма

«Д’ябал носіць Прада — 2». Чаканні: лёгкая камедыя, каб развеяцца ўвечары. Рэальнасць: сатыра на ашалелы капіталізм, яго рабоў і памагатых11

УСУ ўзялі пад агнявы кантроль акупаваную Горлаўку1

У Вялікабрытаніі аб'явілі галасаванне за жывёл на будучых банкнотах для фунтаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА3

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць