Грамадства

Старшыня Эўрапарлямэнту павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Ганс‑Герт Пётэрынг: «Шчыра веру, што надыдзе дзень, калі Беларусь нарэшце стане свабоднай, дэмакратычнай і адкрытай краінай».

Ганс‑Герт Пётэрынг: Для Беларусі наступае вырашальны момант

Старшыня Еўрапейскага парламенту Ганс‑Герт Пётэрынг (Hans‑Gert Pottering) накіраваў віншаванні з нагоды 25 сакавіка Аляксандру Мілінкевічу і беларускаму народу.

— Для Беларусі наступае вырашальны момант, калі яна мусіць выбраць — альбо рухацца ў бок супрацоўніцтва з Еўрасаюзам, як гэта зрабілі Грузія і Украіна, альбо заставацца яшчэ больш ізаляванай у якасці апошняй еўрапейскай дыктатуры, — адзначаецца ў лісце старшыні Еўрапарламенту лідэру дэмакратычных сілаў Аляксандру Мілінкевічу.

Ганс‑Герт Пётэрынг падкрэсліў, што «святкаванне Дня Волі будзе важным тэстам для рэжыма Лукашэнкі і пакажа Еўропе наколькі сур’ёзнымі з’яўляюцца ягоныя нядаўнія словы адносна збліжэння з Еўропай.»

«Нягледзячы на трывожныя сігналы, якія ідуць з Мінска пра ціск на грамадзянскую супольнасць ды пераслед апазіцыі і нават яшчэ большае пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, я застаюся аптымістам і шчыра веру, што надыйдзе дзень, калі Беларусь нарэшце стане свабоднай, дэмакратычнай і адкрытай краінай», — дадаў старшыня Еўрапейскага парламенту Ганс‑Герт Пётэрынг у лісце да лідэра дэмакратычных сілаў Аляксандра Мілінкевіча.

milinkevich.org


Аляксандар Мілінкевіч і Ганс‑Герт Пётэрынг у часе сустрэчы 20 чэрвеня 2006 году.
Фота poettering.eu

Каментары

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне пяты раз заявілі пра ўзяцце «ЛНР»6

Ратавальніка з Маладзечна асудзілі па палітычнай справе2

Юрый Дудзь распавёў, як сусветная поп-зорка падчас турнэ са сцэны падзякавала беларусцы10

Сумкі з гальштукаў і заплечнікі з пакункаў ад чыпсаў Lays — топ беларускіх майстроў, якія робяць апсайклінг-рэчы3

Цім Кук сыходзіць з пасады гендырэктара Apple. Хто яго заменіць?

Упрыгажэнні беларускай дызайнеркі трапілі на выставу сучаснага ювелірнага мастацтва ў Мілане5

Які шанс маладому настаўніку застацца на размеркаванне ў сталіцы?

Як выглядае кватэра ў доме XIX стагоддзя ў цэнтры Мінска?4

«У нас яшчэ тыдні два чакаць». Хто з беларусаў ужо пасадзіў бульбу ў гэтыя выходныя?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?13

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць