Грамадства44

На Камароўцы прадаюць егіпецкую бульбу пад выглядам беларускай

Адны прадаўцы тлумачаць што не паспелі перапісаць цэннікі, іншыя спасылаюцца на загад, што на прылаўку павінна быць больш беларускай прадукцыі.

Тыдзень таму на сталічным рынку з’явілася маладая бульба і яркія, сакавітыя памідоры. Праўда, у тое, што ў гарачых краінах, такіх як Егіпет ці Марока, чыя бульба ў нас прадавалася ў крамах усю зіму, ураджай ужо выспеў паверыць прасцей, чым у тое, што на беларускіх палях сабралі першы ўраджай караняплода.

Каб праверыць, ці сапраўды ўжо можна паспытаць маладой беларускай бульбачкі з маслам, мы паехалі на самы папулярны ў мінчукоў Камароўскі рынак. Але перад гэтым зайшлі ў прадуктовы магазін і купілі кілю маладой бульбы. На цэнніку выразна пазначана: «Краіна вытворца — Марока». Клубні буйныя, прыгожыя і вельмі чыстыя.

На рынак мы прыйшлі ў пятніцу ўдзень. Пакупнікоў шмат, на прылаўках — багацце гародніны. Падыходзім да прылаўка з бульбай, яна якраз такая, як у краме. Але на цэнніку паказана, што вырасла бульба ў Беларусі.

— Скажыце, а бульба беларуская? — удакладняю ў прадаўца.

— Не, з Херсона.

— А чаму на цэнніку напісана, што выраблена ў Беларусі?

— Дык у мяне цэннік стары, ён заламініраваны. Новы куплю і перапішу, — адразае прадавец.

Падыходзім да наступнага прадаўца. У яго таксама ляжыць імпартная бульба з беларускім цэннікам.

— Бульба егіпецкая. Але нам там толькі сказалі, як правільна пісаць.
Усе выправім, праўда.

Менавіта такі адказ давалі і ўсе астатнія прадаўцы, якія гандлююць прыгожай, відавочна не беларускай, бульбай. У адных яна была ўкраінская, у другіх — егіпецкая, у трэціх — расійская. Былі і тыя, хто грашыў з цэннікамі і на памідоры. На выгляд яны відавочна іспанскія, а вось на цэнніку паказана, што беларускія.

У аднаго прадаўца мы ўсё ж такі папрасілі дакументы на гародніну. У іх выразна напісана, што бульба з Егіпта, а памідоры з Іспаніі.

— Дык што ж вы гэтага не напішаце на цэнніку? У чым выгада?

— Ну вось памідоры ў мяне бо на прылаўку і беларускія ёсць, і іспанскія. Цана ў іх аднолькавая, дык навошта два цэннікі ставіць? А на бульбе потым памяняю цэннік.

Вы ж разумееце, што ў нас ёсць загад, што на прылаўку павінна быць больш беларускай прадукцыі, чым імпартнай.

Адкуль загад прадавец не ўдакладніў. У Міністэрстве гандлю аб такім таксама не чулі. А вось

прадпрымальнікі тлумачаць дзіўныя маніпуляцыі з цэннікамі тым, што пакупнікі проста ахвотней бяруць беларускія гародніну.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

За 2025 год беларусы атрымалі 152 тысячы шэнгенскіх віз1

Масквічы падтрымалі беларуса-дырыжора, якому трэба было здаваць іспыт у пустой зале Гнесінкі. Быў аншлаг!18

У Мінску стартуе марафон стрытфуду

Варшаўскі бар-шоп WIN з беларускімі каранямі трапіў у гід «Мішлен»

«Бангкок лепшы за Лондан». Як беларуска пераехала ў Тайланд і будуе там бізнэс1

21‑гадовую дзяўчыну з Пінска асудзілі за палітыку. Яна вучылася ў Польшчы, але вярнулася ў Беларусь7

Як цяпер жыве Арына Рудніцкая — першая дзяўчынка з СМА, якой $2 мільёны на лекі сабралі самі беларусы4

Статкевіч трос клетку, суддзя смяяўся, гучалі «Муры». Ігар Лосік расказаў, як судзілі фігурантаў «справы Ціханоўскага»6

Севярынец: Ды дваццаць улезе, я табе кажу13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў20

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць