Раней называўся дэдлайн — 15 мая.
Ямачны рамонт у мінскіх дварах плануецца завяршыць да канца ліпеня, паведаміў гендырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Уладзімір Раянтовіч сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Быў арганізаваны прыём заявак ад насельніцтва па Інтэрнэце і праз дыспетчарскія службы на выкананне работ, складзены рэестр участкаў, якія патрабуюць прымання захадаў. План рамонту ўключае больш за 150 тыс. кв.м. Крытычная ямачнасць на дваровых тэрыторыях будзе ліквідаваная ў маі, глыбокіх ямаў ужо заасфальтавана або падсыпана, сказаў Раянтовіч.
Раней заяўлялася, што ямы залатаюць да 15 мая.
Каментары