Культура4343

Выходзіць «Вялікі слоўнік беларускай мовы» на 223 000 словаў

Камп'ютарнік Хведар Піскуноў складаў яго 12 гадоў.

Выдавецтва «Тэхналогія» выпускае «Вялікі слоўнік беларускай мовы» аўтарства Хведара Піскунова.
Яго прэзентацыя прайшла сёння аб 11.00 на філфаку БДУ (вул.Маркса, 31).

Паводле аўтара,

у яго трапіла лексіка апошніх дзесяццігоддзяў, а таксама словы з былых часоў, якія раней не ўваходзілі ў слоўнікі.

«Я патраціў на стварэнне слоўніка 12 год,
а па факце — палову жыцця. — кажа ўкладальнік. — Гэта, можна сказаць, два слоўнікі адначасова — звычайны і граматычны - у яго ўваходзіць болей за трыста табліц з акцэнтнымі і словазамяняльнымі парадыгмамі. Насамрэч,
тут можна знайсці словы, якія па ідэйных прычынах не траплялі ў іншыя слоўнікі: я апрацоўваў лексіку літаратуры 20-х, 30-х гадоў, шмат святарскай лексікі.
У слоўніку каля 223 000 словаў, але тут
для мяне важная не колькасць, а спроба зламаць стэрэатып «калі такога слова няма ў слоўніку, значыцца яго не існуе».
Рэч у тым, што гэтым заганным правілам карыстаецца абсалютная большасць рэдактараў. А гэта вялікая шкода для мовы».

Як піша аўтар у прадмове,

у рэестр выдання ўключаныя словы, ужываныя ў беларускамоўнай прэсе, творах мастацкай, навукова-папулярнай, навучальна-адукацыйнай і рэлігійнай літаратуры XX–XXI стагоддзяў. Пад увагу былі прыняты больш за 2300 літаратурных крыніц,
апрацаваных метадамі камп’ютарна-інфармацыйных тэхналогій.

Хведар Піскуноў — даследчык мовы. Cкончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971). Стваральнік лінгвістычнай часткі праграмы праверкі беларускай арфаграфіі «Літара» (2004), электроннага слоўніка беларускай мовы «Парадыгма» (2009).

У слоўнік уключаныя ўзорныя табліцы скланення назоўнікаў і прыметнікаў (больш за 130 тыпаў) і спражэння дзеясловаў (больш за 140 тыпаў) і спісы афіцыйных назваў дзяржаў свету, назваў населеных пунктаў Беларусі, дзе ёсць паштовыя аддзяленні, і геаграфічных назваў свету.

Наклад слоўніка зусім сціплы — надрукавана дваццаць экземпляраў, на гэтым тыдні з’явяцца яшчэ дзвесце.
У рэдакцыйную раду ўвайшлі многія вядомыя беларускія творцы, сярод якіх Ніл Гілевіч. Генадзь Бураўкін, Сяргей Законнікаў.

Мовазнаўца Сяргей Запрудскі станоўча адгукаецца пра новы слоўнік: «Атрымаўся вельмі варты слоўнік, што важна, ён ствараўся пры дапамозе базы, а не картатэкі. Магу дакладна сказаць, што «Вялікі слоўнік беларускай мовы» стварае сапраўдную альтэрнатыву афіцыйным слоўнікам».

Такім чынам,

сёлета беларуская культура займела два вялікія слоўнікі. Літаральна месяц таму выйшаў з друку акадэмічны «Слоўнік беларускай мовы».
916-старонкавы том уклала група супрацоўнікаў Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі на аснове «Слоўніка беларускай мовы» 1987 г. пад рэдакцыяй акадэміка М. В. Бірылы. У новым акадэмічным слоўніку 150 тыс. словаў. Такіх карысных дапаўненняў, як табліцы спражэнняў, слоўнік не мае.

Хведар Піскуноў, фактычна, адзін зрабіў працу, параўнальную з высілкамі цэлага інстытута.

Каментары43

Цяпер чытаюць

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Усе навіны →
Усе навіны

Усе аэрапорты ЗША на некалькі гадзін прыпынялі вылеты

Наколькі добра дзіця будзе спаць уначы, вызначаецца яшчэ да нараджэння. І будучая маці можа на гэта паўплываць

Тэлевізары LG «гніюць» з краёў: працяглы тэст паказаў праблему OLED-экранаў

Ціханоўская — генсаку АБСЕ: Дыялог з Мінскам павінен пачынацца з пытання палітвязняў6

У Салігорску паказалі, што робіцца ў адным з дамоў са смеццеправодам ВІДЭА8

На дне Міжземнага мора знайшлі каля 1300 нейкіх кругоў. Як яны ўтварыліся?2

У Браславе басейн, адкрыты да 7 лістапада, спыніў працу ўжо праз некалькі дзён2

Еўрасаюз адправіць на перамовы з Расіяй цэлую каманду3

«Людзі, якія прымаюць рашэнні і ставяць подпісы, сталі хавацца». Адвакатка Ціханоўскага, Бабарыкі і Дзядка расказала пра суддзяў, якія выносяць незаконныя прысуды3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай11

«Не можаш ваяваць — дапамагай. Не можаш дапамагаць — не трындзі»: маладая беларуска далучылася да УСУ ў 2026‑м і ваюе дроншчыцай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць